Брацькавіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бра́цькавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Брацькавічы.

Хуткія факты Брацькавіцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Касцюковіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Касцюковіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета са Студзянецкага сельсавета Клімавіцкага раёна перададзена вёска Восаў[1]. 8 снежня 1959 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад зноў утворанага Забычанскага сельсавета[2].

Зноў утвораны 4 чэрвеня 1965 года ў складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці БССР з часткі Забычанскага сельсавета ў складзе 8 населеных пунктаў (Блудзімля, Брацькавічы, Восаў, Дубраўка, Калодзецкая, Скалін, Хамінка і Чытавыя)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 8 населеных пунктаў[4]. 26 лютага 1992 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Забычанскага сельсавета.

Remove ads

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 178. — 248 с. 10 000 экз.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads