Браўнаўскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Браўнаўскі ўніверсітэт (англ.: Brown University) — амерыканская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Провідэнс у штаце Род-Айленд, ЗША.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Гэта сёмая найстарэйшая вышэйшая навучальная ўстанова ў ЗША, заснаваная ў 1764 годзе як каледж у англійскай калоніі Род-Айленд на плантацыі Провідэнс. Гэта адзін з 9 каланіяльных каледжаў, створаных да вайны за незалежнасць ЗША, гэта быў першы каледж у ЗША, які задэклараваў, што прыём і навучанне студэнтаў павінны быць роўнымі незалежна ад рэлігіі. Універсітэт мае старэйшую ў ЗША праграму па прыкладной матэматыцы і старэйшую інжынерную праграму ў Лізе плюшчу. Гэта адна з першых устаноў ЗША, якая пачала надаваць доктарскія ступені.
Галоўны кампус універсітэта знаходзіцца ў раёне Каледж-Хіл у горадзе Провідэнс. Універсітэт акружаны федэральным архітэктурным раёнам з канцэнтрацыяй будынкаў Каланіяльнай эпохі. Там знаходзіцца адна з самых багатых у Амерыцы канцэнтрацый архітэктуры XVII і XVIII стагоддзяў. Конкурс паступлення на бакалаўрыят у гэты ўніверсітэт з'яўляецца адным з самых высокіх у ЗША (у сярэднім прымаецца на навучанне толькі 5% ад агульнай колькасці жадаючых).
Па стане на сакавік 2022 года 11 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі былі звязаны з універсітэтам як выпускнікі, выкладчыкі або даследчыкі, а таксама 1 лаўрэат Філдса і інш. Сярод выпускнікоў універсітэта 27 лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі, 21 мільярдэр, 4 дзяржаўныя сакратары ЗША, больш за 100 дэпутатаў Кангрэса Злучаных Штатаў, 58 стыпендыятаў Родса, 22 стыпендыяты Макартура і 38 прызёраў Алімпійскіх гульняў.
Remove ads
Структура
- Каледж
- Школа інжынерыі
- Школа прафесійнага навучання
- Школа грамадскага здароўя
- Школа медыцыны
- Школа магістратуры і аспірантуры
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads