Браўншвайгская рэзідэнцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Браўншвайгскі палац (ням.: Braunschweiger Residenzschloss) — асноўная рэзідэнцыя старэйшай лініі Вельфаў, герцагаў Браўншвайгскіх, з 1753 па 1884 год. Размешчана ў цэнтры нямецкага горада Браўншвайг.
Remove ads
Будаўніцтва


Да таго часу, калі Браўншвайг вярнуўся ў рукі Вельфаў у 1671 годзе, глава княства Браўншвайг-Вольфенбютэль на працягу некалькіх стагоддзяў займаў рэзідэнцыю ў Вольфенбютэлі. Браўншвайг быў значна буйнейшым і багацейшым горадам, чым Вольфенбютэль, аднак герцагі наведваліся туды нячаста з прычыны адсутнасці годнага месца пражывання.
У 1718 годзе на былых кляштарных землях прыдворны архітэктар Герман Корб заклаў палац у стылі барока. Хоць будаўніцтва ішло павольна, герцаг Карл I у 1753 годзе пераехаў разам са сваім дваром на пастаяннае пражыванне ў няскончаную браўншвайгскую рэзідэнцыю. Галоўны будынак ансамбля быў дабудаваны толькі ў 1783—1791 гадах у стылі класіцызму па праекце архітэктараў Х. Г. Лангвагена і В. фон Гебхардзі.
У 1830 годзе жыхары Браўншвайга паднялі паўстанне супраць Карла II, празванага за марнатраўнасць «Дыяментавым герцагам». Рэзідэнцыя герцагаў была спалена дашчэнту; ацалела толькі паўднёвае крыло. Для будаўніцтва новага палаца быў запрошаны прадстаўнік позняга класіцызму Карл Тэадор Отмер — адзін з вучняў Шынкеля. Асноўныя будаўнічыя працы былі завершаны да 1841 годзе.
Абапал ад параднага ўваходу ў палац пастаўлены бронзавыя статуі самых знакамітых палкаводцаў у гісторыі дзяржавы — герцагаў Фрыдрыха Вільгельма і Карла Вільгельма Фердынанда. Над фасадам узнеслася магутная квадрыга з фігурай Бруноніі (увасабленне браўншвайгскай дзяржаўнасці), якую вылепіў Эрнст Рытшэль. Гэта скульптурная група загінула падчас буйнога пажару ў 1865 годзе і была заменена новай.
Апошнім кіраўніком, які займаў рэзідэнцыю ў 1913—1918 гадах, быў герцаг Эрнст Аўгуст, зяць кайзера Вільгельма II. Будынак моцна пацярпеў ад бамбардзіровак саюзнікаў у час Другой сусветнай вайны. Ён прастаяў у руінах да 1960 года, калі гарадскія ўлады распарадзіліся іх разабраць, а на іх месцы разбілі гарадскі парк (Тая ж доля спасцігла рэзідэнцыю Гогенцолернаў у Берліне, але па ідэалагічных прычынах). Захаваную квадрыгу нелегальна здалі на металалом.

У 2004 годзе ўлады горада Браўншвайг санкцыянавалі будаўніцтва на месцы парку буйнога гандлёвага цэнтра Schloss-Arkaden — пры ўмове, што яго заходні фасад будзе цалкам паўтараць аблічча страчанага палаца. Адбудова фасада завершана ў 2007 годзе. Пазней таксама ўзноўлена і Браўншвайгская квадрыга .
Remove ads
Гл. таксама
- Гарадская бібліятэка Браўншвайга
Літаратура
- Bernd Wedemeyer. Das ehemalige Residenzschloß zu Braunschweig. Eine Dokumentation über das Gebäude und seinen Abbruch im Jahre 1960. 2. Aufl., Braunschweig 1993.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герцагскі палац у Браўншвайгу
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads