Брестский курьер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Брестский курьер» (бел.: Брэсцкі кур’ер) — былая інфармацыйна-аналітычная газета ў Брэсце. Заснавальнік — ТАА «Рэдакцыя газеты „Брэсцкі кур’ер“».

Хуткія факты «Брестский курьер», Арыгінальная назва ...

Выдавалася ў 1990—2018 гадах на рускай і беларускай мовах штотыдзень. Асвятляла палітычнае, эканамічнае і культурнае жыццё Брэста і вобласці. Была ўдзельніцай Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі».

У 2015 годзе рэдакцыя вымушана скараціць тыраж газеты праз эканамічныя праблемы[1].

У канцы 2017 года штотыднёвік «Брестский курьер» перажыў цяжкі фінансавы крызіс, у выніку галоўны рэдактар выдання звярнуўся да чытачоў з просьбай пра аказанне газеце матэрыяльнай дапамогі[2]. Аднак зварот не меў чаканага водгуку і рэдакцыю пакінула не толькі каманда журналістаў, за выключэннем галоўнага рэдактара і ягонай жонкі, але і ўвесь дапаможны і тэхнічны персанал. У 2018 годзе друкаваная версія выдання спыніла існаванне[3]. У 2019 годзе ўладальнікі выдання выставілі на продаж абодва рэдакцыйныя будынкі, размешчаных па вул. 17-га верасня, 22-24.

У ліпені 2023 года сайт газеты ўнеслі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў[4].

Remove ads

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads