Аб’яднаныя Масмедыі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Аб’яднаныя Масмедыі» — асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы Беларусі. Заснавана ў ліпені 2009 года, калі дзесяць выдаўцоў мясцовых газет стварылі яе[1]. На 2021 год аб’ядноўвае 16 выдаўцоў недзяржаўных друкаваных і інтэрнэт-СМІ, многія з якіх у свой час былі выключаны з дзяржаўнай сістэмы распаўсюду, з розных рэгіёнаў Беларусі.

Хуткія факты Аб’яднаныя Масмедыі, Тып ...
Remove ads

Гісторыя

15 ліпеня 2009 года пасведчанне аб рэгістрацыі асацыяцыі атрымаў Уладзімір Янукевіч, кіраўнік выдавецкага дому «Intex-press», які і ўзначаліў новую некамерцыйную арганізацыю ў галіне СМІ[1].

У 2010 годзе асацыяцыя прыняла ўдзел у выставе «СМІ ў Беларусі» і адтрымала дыплом за подпісам Алега Праляскоўскага[2]. У 2011 годзе РУП «Дом друку» адмовіў асацыяцыі ў стэндзе па «арганізацыйна-тэхнічных прычынах»[2]. У 2012 годзе для асацыяцыі выставілі непад’ёмны кошт за стэнд, што вымусіла адказацца ад удзелу ў выставе[3].

29 сакавіка 2021 года да аб’яднання далучыліся «Сильные Новости» і «Mogilev.Online», што давяло лічбу чальцоў да 16[4].

У рамках пагрому незалежных медыя ў Беларусі ў ліпені 2021 года прайшлі ператрусы ў рэдакцыях і ў журналістаў выданняў асацыяцыі, частка з якіх была дапытаная і падвергнута арыштам[5][6][7]. Таксама ў журналістаў была масава канфіскавана тэхніка[8]. Як вынік «Рэгіянальная газета» была вымушана перастаць друкавацца[9].

Remove ads

Выданні ў межах асацыяцыі

Сябры асацыяцыі выдаюць мясцовыя масава-палітычныя выданні з агульным накладам больш за 80.000 асобнікаў. Гэта:

Былыя чальцы:

Remove ads

Мэта арганізацыі

Галоўная мэта — развіццё асяроддзя, спрыяльнага для прыватнага выдавецкага бізнесу. Асацыяцыя дапамагае зносінам і абмену досведам незалежных выдаўцоў; спрыяе развіццю рынку рэгіянальных друкаваных CMI; развівае кадравы патэнцыял рэгіянальных кампаній праз рэалізацыю кансультатыўных і трэнінгавых праграм.

Інтэрнэт-рэсурсы газет

Remove ads

Зноскі

  1. Рэгіянальныя выдаўцы аб’ядналіся ў асацыяцыю . naviny.by (20 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2021. Праверана 12 красавіка 2021.
  2. Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы не бярэ ўдзелу ў выставе “СМІ ў Беларусі” (Фота) (недаступная спасылка). Беларуская асацыяцыя журналістаў (25 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2012. Праверана 12 красавіка 2021.
  3. Вітаем новых сяброў Асацыяцыі! Да “Аб’яднаных МасМедыяў” далучыліся “Сильные Новости” і Mogilev.Online (недаступная спасылка). Аб’яднаныя Масмедыi / Объединённые Массмедиа (30 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2021. Праверана 12 красавіка 2021.
  4. "Рэгіянальная газета" прыпыняе выхад друкаванага выдання . Еўрапейскае радыё для Беларусі (22 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021. Праверана 23 ліпеня 2021.
  5. Мардилович, Антон. Терроризм, беспорядки и разжигание вражды. Чем силовики объясняют обыски у журналистов по всей Беларуси (руск.). Медиазона (13 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021. Праверана 23 ліпеня 2021.
  6. АА. «Рэгіянальная газета» прыпыніла выпуск на паперы . Белсат (22 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021. Праверана 23 ліпеня 2021.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads