Брненскае княства

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Брненскае княства (чэшск.: Brněnský úděl) — княства на поўдні Маравіі, дзе ў XI—XII стст. кіравала адна з галін роду Пржэмыславічаў.

У 1054 годзе князь Бржэціслаў I пастанавіў, што старэйшы ў родзе павінен кіраваць у Празе, а малодшыя атрымліваюць Маравію і павінны падпарадкоўвацца старэйшаму князю. Паводле гэтага старэйшы сын Бржэціслава, Спытыгнеў II, стаў у 1055 годзе князем чэшскім. Маравія была падзелена на 2 часткі, якія атрымалі другі і трэці сыны Бржэціслава. Ураціслаў атрымаў частку Маравіі са стальцам у Оламаўцы (Оламаўцкае княства), Конрад у выніку частку мараўскіх зямель зса стальцам у Брне, якія склалі Брненскае княства. Пазней з яго вылучылася Зноемскае княства.

Брненскае княства межавала з аўстрыйскімі землямі, і абараняла Чэхію ад нападаў з поўдня.

Больш інфармацыі №, Імя ...

Пасля смерці Святаполка Емніцкага Брненскае княства ўвайшло ў склад уладанняў маркграфа Маравіі Уладзіслава Індржыха.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads