Зноемскае княства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зноемскае княства (чэшск.: Znojemský úděl) — княства на поўдні Маравіі, дзе ў XI—XII стст. кіравала адна з галін роду Пржэмыславічаў.
У 1054 годзе князь Бржэціслаў I пастанавіў, што старэйшы ў родзе павінен кіраваць у Празе, а малодшыя атрымліваюць Маравію і павінны падпарадкоўвацца старэйшаму князю. Паводле гэтага старэйшы сын Бржэціслава, Спытыгнеў II, стаў у 1055 годзе князем чэшскім. Маравія была падзелена на 2 часткі, якія атрымалі другі і трэці сыны Бржэціслава. Ураціслаў атрымаў частку Маравіі са стальцам у Оламаўцы (Оламаўцкае княства), Конрад у выніку частку мараўскіх зямель зса стальцам у Брне, якія склалі Брненскае княства.
Брненскае княства межавала з аўстрыйскімі землямі, і абараняла Чэхію ад нападаў з поўдня. Пасля смерці Конрада I Брненскага яно было падзелена паміж яго сынамі: Ольдржых стаў кіраваць з Брна, а Літальд — са Знойма. Так утварылася Зноемскае княства.
У 1197 годзе Зноемскае княства ўвайшло ў склад уладанняў маркграфа Маравіі Уладзіслава Індржыха.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads