Конрад I Брненскі

князь Багеміі From Wikipedia, the free encyclopedia

Конрад I Брненскі
Remove ads

Конрад I Ота (чэшск.: Konrád I. Brněnský, каля 1036 — 6 верасня 1092, Прага) — князь Брненскі ў 1054—1055 і 1061—1092, князь чэшскі у 1092 з дынастыі Пржэмысловічаў, трэці сын князя Бржэціслава I і яго жонка Юдыт фон Швейнфурт.

Хуткія факты Князь чэшскі, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Яшчэ пры жыцці бацькі, у 1054 годзе, Конрад атрымаў у долю Маравію, аднак па ўсшэсці на трон свайго старэйшага брата, Спытыгнева II, быў выкліканы ў Прагу і прызначаны кіраўніком княжацкім дваром.

Пасля смерці Спытыгнева і ўзыходжання іншага свайго брата, Ураціслава II, Конрад ізноў атрымаў ў валоданне частку Маравіі з Брно, а таксама Знойма1061 годзе). Кіраваў гэтымі тэрыторыямі на працягу 31 года, карыстаўся падтрымкай мясцовага дваранства, арганізаваў некалькі паходаў супраць Польшчы. У 1082 годзе ваяваў з аўстрыйскім маркграфам Леапольдам II.

Пасля смерці брата — Оты Оламаўцкага пад уладай Конрада апынулася ўся Маравія. Гэта здалося Ураціславу занадта небяспечным, і ён у 1090 годзе выступіў у паход супраць Конрада. Выратавалі становішча апошняга толькі рознагалоссі, якія ўзніклі паміж Ураціславам II і яго сынам Бржэціславам II. Пасроднікам паміж братамі выступіла жонка Конрада, якая прымірыла яго з каралём.

Пасля смерці Ураціслава князем чэшскім становіцца Конрад, аднак кіруе краінай усяго 8 месяцаў. Пакінуў пасля сябе сыноў Ольдржыха (Удальрыха) і Літальда, якія падзялілі яго ўладанні на Брненскі і Зноемскі ўдзелы.

Remove ads

Шлюб і дзеці

Жонка: Вірпірка (Хільдбурга). Існуе некалькі гіпотэз пра яе паходжанне. Паводле адной гіпотэзы яна была дачкой маркграфа Карынтыі і Істрыі Ульрыха I і Сафіі Венгерскай. Паводле іншай гіпотэзы яна была дачкой Сігарда VII (VIII), графа ў Хімгау, і Піліхільды. Дзеці:

• Ольдржых (Удальрых) (пам. 27 сакавіка 1113), князь брненскі ў 1092—1097 і 1101—1113 гадах
• Літальд (пам. 15 сакавіка 1112), князь зноемскі з 1092
Remove ads

Зноскі

1. Deutsche Nationalbibliothek Record #1011737906 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 сакавіка 2015.

2. Deutsche Nationalbibliothek Record #1011737906 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

3. Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads