Бронная Гара (мемарыял)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бронная гара — месца масавага знішчэння нямецкімі акупацыйнымі ўладамі мірнага насельніцтва ў гады Другой сусветнай вайны каля чыгуначнай станцыі Бронная Гара Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
У маі — чэрвені 1942 г. ва ўрочышчы выкапана 8 ям даўжынёй 45 — 60 м, шырынёй 6 — 6,5 м, глыбінёй 4 м; іх абнеслі калючым дротам. З Драгічына, Янава, Гарадца, Брэста, Пінска, Кобрына, Бярозы-Картузскай на чыгуначную лінію, якая праходзіла ад цэнтральнай магістралі праз пляцоўку з ямамі-доламі, дастаўлялі эшалоны з людзьмі, пераважна з яўрэямі. На спецыяльных пляцоўках людзей прымушалі распранацца, па драцяных калідорах гналі да ям, загадвалі класціся шэрагамі і расстрэльвалі з аўтаматаў.
Да лістапада 1942 г. тут знішчана больш 50 тысяч чалавек. Каб схаваць сляды злачынства, у сакавіку 1944 г. нямецкія акупацыйныя войскі прыгналі сюды 100 палонных, якія 2 тыдні раскопвалі і спальвалі трупы, затым расстралялі і спалілі тых, хто выконваў гэтыя працы.
Remove ads
Спасылкі
- Jews from the Brest Ghetto assembled for slave labor. Internet Archive, May 30, 2013.
- The Brest Ghetto Passport Archive
- 64th Anniversary of Brest Ghetto Архівавана 17 чэрвеня 2011.
- Yehuda Bauer, Rethinking the Holocaust. Yale University Press, pp. 153–155.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads