Бружмель Каралькова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бружмель Каралькова
Remove ads

Бружмель Каралькова (Lonicera korolkowii) — від роду Бружмель (Lonicera) сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Дэкаратыўны куст. Выкарыстоўваецца ў адзіночных і групавых пасадках.

Remove ads

Распаўсюджанне

Заходні Цянь-Шань і Паміра-Алай.

У гарах на ўзлесках і ў падлеску арэхава-пладовых, лісцяных лясоў, а таксама ў зарасніках кустоў у верхняй частцы лясной зоны, радзей у субальпійскім поясе да вышыні 3000 метраў над узроўнем мора[1].

Апісанне

Лістападны куст да 3 м вышынёй.

Лісце да 3 см даўжынёй, шырокаяйкападобнае або эліптычнае, востраканцовае, з шырокаклінападобным аснаваннем, блакітна-зялёнае, часцей шызае.

Бутоны светла-чырвоныя. Кветкі ружовыя.

Працягласць цвіцення каля 2 тыдняў.

Плады шарападобныя, ярка-аранжавыя або чырвоныя. Спеюць у канцы жніўня — верасні.

У культуры

У Галоўным батанічным садзе РАН бружмель Каралькова высажваўся двойчы ў 1957 годзе. Частка раслін сабрана на Гісарскім хрыбце, у даліне ракі Варзоб  (руск.), іншыя асобнікі сабраныя ў Заходнім Цянь-Шані  (руск.), паблізу вусця Кара-Арчы. Цвіце з канца мая па чэрвень. Пры пасеве пад зіму ўсходы з’яўляюцца вясной. Зацвітае на 3-й год[2].

У культуры з 1880 года.

Святлалюбная і зімастойкая расліна (кліматычная зона ад 4 да 9). Глеба рн 4,5—8,5[3].

Размнажаецца насеннем, тронкамі і адводкамі.

Значэнне і выкарыстанне

Дэкаратыўны на працягу ўсяго перыяду вегетацыі[1].

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads