Бружмель

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бружмель
Remove ads

Бружмель[1] (Lonicera) — род кветкавых раслін сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae). Налічваецца больш за 200 відаў.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Лістападныя і вечназялёныя прамастойныя, сцелістыя, іншы раз павойныя куставыя расліны, рэдка невялікія дрэвы і ліяны. Лісце простае, судэльнае або лопасцевае, супраціўнае, на чаранках, сядзячае або зрослае асновамі, суцэльнакрайняе. Кветкі няправільныя, рознага колеру, размешчаны парамі (дыхазіі) на кароткіх пазушных кветаносах, радзей у складаных паўпарасоніках, што ўтвараюць несапраўдныя кальчакі, галоўчатыя або коласападобныя суквецці. Вяночак трубчаста-лейкападобны, часта двухгубы. Плады — сакаўныя, свабодныя або зрослыя парамі ягады (у некаторых відаў ядомыя).

Remove ads

Распаўсюджанне

Пашыраны пераважна ва ўмераных абласцях Паўночнага паўшар’я, у Паўднёвым паўшар’і — у Андах. На тэрыторыі Беларусі бружмель звычайны ці лясны (Lonicera xylosteum) трапляецца як падлесак у хвойных і мяшаных лясах; больш за 60 відаў інтрадукаваны для зялёнага будаўніцтва (найбольш вядомыя бружмель альпійскі (Lonicera alpigena), алтайскі (Lonicera altaica), Lonicera gibbiflora, духмяны, або капрыфоль (Lonicera caprifolium), павойны (Lonicera periclymenum), сіні (Lonicera caerulea), татарскі (Lonicera tatarica), ядомы (Lonicera edulis).

Remove ads

Віды

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 103 віда[2]. Некаторыя з іх:

Паводле базы даных The Plant List, на кастрычнік 2016 г., статус відаў Lonicera chamissoi Bunge[4], бружмель ядомы (Lonicera edulis Turcz.)[5], Lonicera glehnii F.Schmidt[6] и бружмель Каралькова (Lonicera korolkowii Stapf)[7] не вызначаны.

Remove ads

Выкарыстанне

Дэкаратыўныя, тэхнічныя, лекавыя (ірвотны і слабільны сродак), меданосныя расліны.

Для развядзення ў культуры найбольш цікавыя віды з ядомымі пладамі — бружмель камчацкі (Lonicera kamtschatica), бружмель ядомы (Lonicera edulis), бружмель Турчанінава (Lonicera turczaninowii).

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 76. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Lonicera (англ.). The Plant List. Version 1.1. (17 верасня 2013). Праверана 12 кастрычніка 2016.
  3. Entry for Lonicera L. (англ.). NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0 (24 верасня 1997). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2012. Праверана 29 лістапада 2010.
  4. Lonicera chamissoi (англ.). The Plant List. Version 1.1. (17 верасня 2013). Праверана 12 кастрычніка 2016.
  5. Lonicera edulis (англ.). The Plant List. Version 1.1. (17 верасня 2013). Праверана 12 кастрычніка 2016.
  6. Lonicera glehnii (англ.). The Plant List. Version 1.1. (17 верасня 2013). Праверана 12 кастрычніка 2016.
  7. Lonicera korolkowii (англ.). The Plant List. Version 1.1. (17 верасня 2013). Праверана 12 кастрычніка 2016.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads