Бружмелевыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бружмелевыя
Remove ads

Бружмелевыя[1] (Caprifoliaceae) — сямейства дрэў, кустоў і траў парадку Варсянкакветныя (Dipsacales).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Арэал ахоплівае ўмераны пояс Паўночнага паўшар’я; у паўднёвым іх трохі, а ў трапічным поясе сустракаюцца толькі па гарах; травяністых форм вельмі мала.

Батанічнае апісанне

Лісце заўсёды супраціўнае, г. зн. размешчанае парамі, у большасці суцэльнае, без прылісткаў (але ў нешматлікіх відаў яны ёсць).

Кветкі як правільныя, так і няправільныя, — двухбакова сіметрычныя; тычынак 5; з ніжняй завязі ўтвараецца плод — ягада або касцянка.

Класіфікацыя

Традыцыйная класіфікацыя

Традыцыйна сямейства падзялялі на тры падсямействы:

  • Lonicereae. Кветкі буйныя са званочкавым або трубчастым венчыкам, у многіх няправільным, слупок доўгі; плод у большасці — ягада. Сюды адносілі
  • Sambuceae. Кветкі дробныя, з кароткім колападобным і правільным венчыкам; слупок кветкі вельмі кароткі і тоўсты; плод — касцянка з 1-3 насенінамі; суквецце складзена з мноства пар кветак (дыхазіяў), размешчаных шчытком. Тры роды:
  • Adoxaceae з адзіным родам адокса (Adoxa) (гэты род, па прычыне значнага адрознення ад іншых бружмелевых, адносілі таксама да самастойнага сямейства Adoxaceae або далучалі да сямейства каменяломнікавыя (Saxifragaceae)).

Сучасная класіфікацыя

Па інфармацыі сайта Germplasm Resources Information Network (GRIN), сямейства Бружмелевыя змяшчае 37 родаў[2], якія адносяцца да шасці падсямействаў:

Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, сямейства ўключае 53 роды[3].

Remove ads

Выкарыстанне

Прымяненне бружмелевых невялікае. Не даючы ні страявога, ні вырабнога лесу, яны разводзяцца ў садках, як прыгожаквітнеючыя кусты і ліяны для алей, груп і вертыкальнага азелянення.

Плады некаторых відаў бружмелю ядомыя, па смаку нагадваюць буякі.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Caprifoliaceae (англ.). The Plant List. Version 1.1. (25 верасня 2013). Праверана 14 верасня 2016.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads