Бружмель татарскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бружмель татарскі[2], Бружмень татарскі[3] (Lonícera tatárica) — расліна роду Бружмель сямейства Бружмелевыя, дэкаратыўны куст.
Remove ads
Батанічнае апісанне
Бружмель татарскі — лістападны куст вышынёй 1-3 м.
Парасткі полыя. Кара маладых парасткаў жаўтлява-бурая, пакрытая дробнымі цёмнымі чачавічкамі; у старых парасткаў кара шэрая, адслойваецца палосамі.
Лісце яйкападобнае або даўгавата-яйкападобнае, 3-6 см даўжынёй, цэльнакрайняе.
Кветкі парныя, даўжынёй да 2 см, з двухгубым венчыкам белага або ружовага колеру, размешчаны ў пазухах лісця. Цвіце бружмель татарскі ў маі — чэрвені.
Плады шарападобныя, чырвоныя або аранжавыя, часта зрослыя парамі ў аснаванні, дыяметрам каля 6 мм, спеюць у ліпені — жніўні. Неядомыя, горкія на смак.
Remove ads
Распаўсюд і асяроддзе пражывання
У дзікім выглядзе расце на паўднёвым усходзе еўрапейскай часткі Расіі, у Сібіры, перадгор’ях Цянь-Шаня і Алтая[4][5][6].
Прымяненне
Бружмель татарскі дзякуючы хуткаму росту і непераборлівасці часта вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнага кустоўя. Асабліва дэкаратыўны ён падчас цвіцення і плоданашэння.
Мароза — і засухаўстойлівы, непатрабавальны да якасці глебы. Лёгка размножваецца насеннем і тронкамі. Існуе некалькі садовых формаў, якія адрозніваюцца афарбоўкай кветак, формай лісця і кампактнасцю куста[7].
Добры майска-чэрвеньскі меданос. Мёд светлы, пылок бруднавата-жоўты[8].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 77. — 160 с. — 2 350 экз. - у крыніцы пад назвай Lonicera morrowii A. Gray.
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 77. — 160 с. — 2 350 экз.
- Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
- Деревья и кустарники СССР / Под ред. П. И. Лапина. — М.: Мысль, 1966. — С. 537.
- Головкин Б. Н. и др. Декоративные растения СССР. — М.: Мысль, 1986. — С. 255.
- Гроздова Н. Б. и др. Деревья, кустарники и лианы: Справ. пособие. — М.: Лесн. пром-сть, 1986. — С. 122—123.
- Коновалова Т. Ю., Шевырёва Н. А. Декоративные кустарники, или 1000 растений для вашего сада. Иллюстр. справочник. — М.: Фитон+, 2004. — С. 86. — ISBN 5-93457-070-6.
- Абрикосов Х. Н. и др. Жимолость // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 106. Архівавана 7 студзеня 2012.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads