Бруна Максімавіч Пантэкорва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бру́на Максі́мавіч Пантэко́рва (22 жніўня 1913, Піза, Італія — 26 верасня 1993, Дубна, Маскоўская вобласць, Расія) — савецкі і расійскі фізік, адзін з пачынальнікаў эксперыментальных даследаванняў нейтрына. Акадэмік АН СССР (1964; член-карэспандэнт 1958).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Рымскі ўніверсітэт (1933), дзе працаваў пад кіраўніцтвам Э. Фермі. З 1936 года — у навукова-даследчых установах Францыі, ЗША, Канады і Англіі.
З 1950 года — у Інстытуце ядзерных праблем АН СССР, з 1956 года — у Аб’яднаным інстытуце ядзерных даследаванняў (г. Дубна).
Навуковы ўклад
Навуковыя працы па ядзернай фізіцы, фізіцы высокіх энергій, фізіцы нейтрына і астрафізіцы.
Выканаў даследаванні па нейтроннай фізіцы і прапанаваў метад нейтроннага каратажу для пошукаў нафты (1941). Заклаў асновы радыехімічнага метаду рэгістрацыі сонечных нейтрына (1946). Выказаў гіпотэзу аб магчымасці асцыляцый нейтрына (1957—1958). Прапанаваў эксперымент на паскаральніках пратонаў па пошуку адрознення мюоннага нейтрына ад электроннага (1959). Даследаваў ролю нейтрына ў працэсах эвалюцыі зорак, што спрыяла стварэнню нейтрыннай астрафізікі.
Remove ads
Узнагароды
- Ленінская прэмія (1963).
- Дзяржаўная прэмія СССР (1954).
Творы
- Нейтрино. М., 1966.
Зноскі
- Bruno Pontecorvo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Turchetti S. Bruno PONTECORVO // Dizionario Biografico degli Italiani — 2015. — Vol. 84. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Понтекорво Бруно Максимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- Národní autority České republiky Праверана 5 жніўня 2023.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads