Брусельскі вольны ўніверсітэт (1834)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Брусельскі вольны ўніверсітэт (фр.: Université libre de Bruxelles) — бельгійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Брусель. Навучанне вядзецца пераважна на французскай мове.
У Бруселі сёння ёсць два ўніверсітэты, назвы якіх азначаюць у перакладзе «Брусельскі вольны ўніверсітэт»: франкамоўны (фр.: Université libre de Bruxelles) і нідэрландамоўны (нідэрл.: Vrije Universiteit Brussel). Ніводзін з іх не выкарыстоўвае англійскі пераклад сваёй назвы ў якасці міжнароднага найменавання для пазбягання блытаніны.
Remove ads
Гісторыя
Калі Бельгійская дзяржава была ўтворана ў 1830 годзе дзевяццю правінцыямі, якія аддзяліліся ад Каралеўства Нідэрландаў, у ёй было тры дзяржаўныя ўніверсітэты ў Генце, Льежы і Лёвене, але ніводнага ўніверсітэта ў новай сталіцы — Бруселі. Паколькі ўрад не жадаў фінансаваць новы дзяржаўны ўніверсітэт, група масонаў і інтэлектуалаў на чале з П’ерам-Тэадорам Верхагенам і Агюстам Баронам прапанавалі стварыць прыватны ўніверсітэт, што было дазволена Канстытуцыяй Бельгіі. Пасля таго, як у 1834 годзе Каталіцкая царква спансавала заснаванне Мехлінскага каталіцкага ўніверсітэта, 20 лістапада 1834 года адкрыўся Бельгійскі вольны ўніверсітэт. У 1836 годзе ён змяніў назву на сучасную.
З 1935 года некаторыя курсы выкладаліся як на французскай, так і на нідэрландскай мовах. Пачынаючы з 1963 года, усе факультэты прапаноўвалі курсы на абедзвюх мовах. У кастрычніку 1969 года, неўзабаве пасля моўнай спрэчкі ў Лёвенскім каталіцкім універсітэце, французская і нідэрландская грамады ўніверсітэта падзяліліся на дзве розныя ВНУ. З актам ад 28 мая 1970 года яны афіцыйна сталі двума асобнымі юрыдычнымі, адміністрацыйнымі і навуковымі суб’ектамі.
Remove ads
Структура
- Інстытут еўрапейскіх студый
- Міжфакультэцкая біяінжынерная школа
- Школа грамадскага здароўя
- Вышэйшы інстытут фізкультуры і кінезіятэрапіі
- Інстытут навук аб працы
- Інстытут статыстыкі і аператыўных даследаванняў
- Інстытут астраноміі і астрафізікі
- Школа эканомікі і менеджменту
Зноскі
- Open Funder Registry — doi:10.13039/501100008367 Праверана 7 снежня 2017.
- Directory of Open Access Journals — 2003.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads