Брусельскі вольны ўніверсітэт (1970)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Брусельскі вольны ўніверсітэт (нідэрл.: Vrije Universiteit Brussel) — бельгійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Брусель. Навучанне вядзецца пераважна на нідэрландскай мове.
У Бруселі сёння ёсць два ўніверсітэты, назвы якіх азначаюць у перакладзе «Брусельскі вольны ўніверсітэт»: франкамоўны (фр.: Université libre de Bruxelles) і нідэрландамоўны (нідэрл.: Vrije Universiteit Brussel). Ніводзін з іх не выкарыстоўвае англійскі пераклад сваёй назвы ў якасці міжнароднага найменавання для пазбягання блытаніны.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Універсітэт утварыўся ў выніку расколу ў 1970 годзе адзінага да гэтага Брусельскага вольнага ўніверсітэта, які ў сваю чаргу быў заснаваны ў 1834 годзе фламандскім юрыстам П’ерам-Тэадорам Ферхагенам. Ён хацеў заснаваць незалежны ад дзяржавы і царквы універсітэт, дзе б панавала акадэмічная свабода. Адпаведна, універсітэт з’яўляецца плюралістычным — ён адкрыты для ўсіх студэнтаў на аснове роўнасці незалежна ад іх ідэалагічнага, палітычнага, культурнага або сацыяльнага паходжання — і кіруецца з дапамогай дэмакратычных структур, што азначае, што ўсе ягоныя члены — ад студэнтаў да прафесароў — удзельнічаюць у працэсах прыняцця рашэнняў.
ВНУ арганізавана ў 8 факультэтах, якія выконваюць тры цэнтральныя місіі ўніверсітэта: адукацыя, даследаванні і служэнне грамадству. Універсітэт дае адукацыю бакалаўрскага, магістарскага і доктарскага ўзроўняў каля 8 000 студэнтам і 1 000 аспірантам. Гэта таксама моцны даследчыцкі цэнтр, што ставіць яго на 189-ю пазіцыю сярод універсітэтаў па ўсім свеце. Яго навуковыя артыкулы ў сярэднім цытуюцца часцей, чым артыкулы любога іншага фламадскага ўніверсітэта.
Remove ads
Структура
- Факультэт права і крыміналістыкі
- Факультэт сацыяльных навук і бізнес-школа
- Факультэт псіхалогіі і педагагічных навук
- Факультэт (дакладных) і біяінжынерных навук
- Факультэт медыцыны і фармацыі
- Факультэт мастацтваў і філасофіі
- Факультэт інжынерыі
- Факультэт фізічнага выхавання і фізіятэрапіі
Зноскі
- Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads