Брыгада КАП «Падолле»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Брыга́да Ко́рпуса ахо́вы паме́жжа «Падо́лле» (польск.: Brygada KOP «Podole») — чацвёртая брыгада Корпуса аховы памежжа часоў міжваеннай Польскай Рэспублікі, якая размяшчалася ў 1925—1939 гадах на тэрыторыі Тарнопальскага ваяводства.
Remove ads
Гісторыя
На паседжанні палітычнага камітэта Рады міністраў Польскай Рэспублікі, якое адбывалася 21—22 жніўня 1924 года было прынята рашэнне аб стварэнні адмысловага ўзброенага фармавання для аховы ўсходняй мяжы, з прычыны чаго 12 верасня 1924 г. польскае Міністэрства вайсковых спраў выдала распараджэнне аб стварэнні Корпуса аховы памежжа, а 17 верасня таго ж года — дапаўненне з указаннем яго структуры[1]. На другім этапе арганізацыі гэтага вайсковага ўтварэння на падставе загада міністэрства вайсковых справаў Польшчы была заснавана чацвёртая памежная брыгада[2].
Яна была размешчана на тэрыторыі Тарнопальскага ваяводства з мэтай аховы яго ўсходняй мяжы і заступіла на службу 12 сакавіка 1925 г. Адзінкай для яе фармавання быў 54-ы пяхотны полк. У склад брыгады ўвайшлі 12-ы, 13-ы і 14-ы памежныя батальёны, а таксама 12-ы, 13-ы і 14-ы кавалерыйскія эскадроны. Даўжыня ўчастка памежнай паласы, вызначанай для аховы брыгадай складала 342 км, глыбіня дасягала 30 км. Камандаванне знаходзілася ў Чартківе[2].
У 1926 г. на ўзроўні брыгады была ўтворана школа для ўнтэр-афіцэраў пяхоты, якая была размешчана ў Вялікіх Мастах пры 25-ым батальёне, пазней ліквідаваная ўлетку 1928 года[3]. Замест яе і іншых падобных установаў у крэпасці Асавец на Падляшшы быў адчынены школьны батальён Корпуса аховы памежжа. Па звестках 1928 года, брыгада ахоўвала дзяржаўную мяжу даўжынёй 365.134 км.
З мэтай павелічэння патрэбнай колькасці кваліфікаваных вайскоўцаў-сапёраў, 1 красавіка 1928 года быў адчынены навучальны цэнтр для іх падтрыхтоўкі пры 25-ым памежным батальёне, а ў 1931 г. сапёрныя роты з’явіліся пры ўсіх памежных брыгадах. Яны дзяліліся на 4 часткі і называліся паводле адзінак іх размяшчэння[4]. У брыгадзе «Падолле» была ўтворана рота трэцяга тыпу, якая ўтрымлівала два ўзводы па тры дружыны і гаспадарчую дружыну. Штат роты складаўся з трох афіцэраў, дзевяці унтэр-афіцэраў і васьмідзесяці шараговых жаўнераў[5].
Загадам камандавання ад 23 лютага 1937 года была распачата першая фаза рэканструкцыі Корпуса аховы памежжа «R.3», у выніку чаго дадзеная брыгада была рэарганізавана шляхам выключэння палка «Чарткіў», што ўваходзіў у склад брыгады і рэканструкцыі яе камандавання. «Падоллю» стала падпарадкоўвацца станцыя паштовых галубоў «Бучач». У верасні 1937 года ў складзе падраздзялення з’явіўся дывізіён лёгкай артылерыі «Чарткіў»[6].
Паводле распараджэння камандзіра Корпуса аховы памежжа Яна Крушэўскага па справе зменаў кватэрмайстарства, 1 красавіка 1939 г. у брыгадзе была ўтворана пасада памежнага афіцэра ў званні капітана[7].
У жніўні 1939 года брыгада «Падолле» была мабілізавана ў склад 36-й пяхотнай дывізіі. Першы раз яна адбылася 27 жніўня падчас тэрміновай мабілізацыі, другі раз — 31 жніўня, уходзе ўсеагульнай мілітарызацыі. 30 жніўня 1939 года камандаванне брыгады было расфармавана, а яе паўнамоцтвы перайшлі да камандавання палка «Чарткіў»[8].
Remove ads
Структура
Арганізацыя ў 1927 годзе
|
Арганізацыя ў 1934 годзе
|
Арганізацыя ў 1937—1939 гадах
|
Remove ads
Кіраўніцтва
Камандзіры брыгады
|
Штат брыгады ў чэрвені 1939 года |
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads