Брытанская нацыянальная партыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Брытанская нацыянальная партыя (БНП) (англ.: British National Party, BNP) — брытанская праварадыкальная палітычная партыя. Партыя заснавана Джонам Тындалам[en], пасля яго сыходу ў 1982 годзе з Брытанскага нацыянальнага фронту (БНФ). Прытрымліваецца крайне правай ідэалогіі.

Хуткія факты Брытанская нацыянальная партыя, Лідар ...
Remove ads

Вынікі на выбарах

БНП не мае сваіх прадстаўнікоў у брытанскім парламенце. У 2005 годзе падчас парламенцкіх выбараў БНП атрымала 0,7% галасоў выбаршчыкаў, заняўшы восьмае месца. У 2008 годзе БНП заняла пятае месца на выбарах мэра Лондана, набраўшы 5,2% галасоў выбаршчыкаў. Кандыдат на пасаду мэра Рычард Бэрнбрук[en] быў абраны адным з 25 членаў Лонданскай гарадской асамблеі. БНП мае прадстаўнікоў і ў акруговых саветах сталіцы, а таксама ў саветах графстваў.

Акрамя таго, на выбарах у Еўрапарламент 4 чэрвеня 2009 года БНП заваявала два месцы ў Еўрапарламенце (адно з месцаў атрымаў лідар партыі Нік Грыфін).

Партыя прытрымліваецца вельмі правай ідэалогіі, якая ўключае ў сябе расізм, антысемітызм, адмаўленне Халакоста, забарону іміграцыі і гамафобію[1][2][3][4][5].

Нік Грыфін быў лідарам партыі з 27 верасня 1999 года па 1 кастрычніка 2014 года. Затым гэтую пасаду заняў Адам Уолкер.

У 2015 годзе партыя прыняла ўдзел у Міжнародным рускім кансерватыўным форуме у Пецярбургу.

Remove ads

Галерэя

Гл. таксама

Заўвагі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads