Касцёл Святой Тройцы і кляштар аўгусцінцаў (Брэст)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Святой Тройцы і кляштар аўгусцінцаў (Брэст)map
Remove ads

Касцёл Святой Тройцы і кляштар аўгусцінцаў — рымска-каталіцкі сакральны комплекс, які існаваў з пачатку 15 ст. да 1830 года ў Брэсце.

Хуткія факты Касцёл Святой Тройцы і кляштар аўгусцінцаў, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Заснаваны каля 1410 года вялікім князем літоўскім Вітаўтам, які даў кляштару 2 карчмы ў Брэсце, загадаў выплачваць манахам па 4 грошы з мыта, па дзесяціне ад брэсцкіх мяшчан і з в. Бучэмля і Трасцяніца. Асноўны даход аўгусцінцы атрымлівалі ад в. Кастамлоты, якая належала ім да 1795 г. Кляштар меў таксама 2 юрыдыкі ў Брэсце, на яго карысць рабіліся грашовыя запісы, і ён лічыўся самым багатым сярод аўгусцінскіх кляштараў Вялікага Княства Літоўскага. У 17—18 стст. y ім жыло каля 20 манахаў, адбываліся ордэнскія капітулы, дзейнічалі школы філасофіі і тэалогіі, існавала бібліятэка, у якой станам на 1818 год былі 322 кнігі.

Кляштар і першы драўляны касцёл Найсвяцейшай Тройцы, якія размяшчаліся ў прадмесці паміж рэкамі Мухавец і Укрынка, згарэлі ў 1666 годзе. Для новай пабудовы ў 1672 годзе берасцейцы ахвяравалі ім пляцы і дамы на рынку. Мураваны касцёл асвячоны біскупам y 1686 г. У пачатку 18 ст. ён зруйнаваны, каля 1714 года адноўлены, пасля пажараў 1801 і 1808 гадоў капітальна адбудаваны.

Thumb
Партрэт Вітаўта Вялікага з кляштара аўгусцінцаў у Брэсце, XVIII ст.
Thumb
Перабудаваны касцёл Святой Тройцы на копіі М. Г. Жашкова карціны М. Залескага «Крэпасць Брэст-Літоўск у 1840 г.»

У 1830 годзе кляштар скасаваны, будынкі перададзены ваеннаму ведамству (размяшчаўся к-т крапасных інжынераў). Касцёл перабудаваны пад Мікалаеўскую царкву[удакладніць] (захаваўся часткова).

Remove ads

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads