Будапешцкі ўніверсітэт Корвіна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Будапешцкі ўніверсітэт Корвінаmap
Remove ads

Будапешцкі ўніверсітэт Корвіна — венгерская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Будапешт. Названа ў гонар караля Мацьяша I Корвіна.

Хуткія факты Будапешцкі ўніверсітэт Корвіна, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

Гэта даследчы ўніверсітэт, арыентаваны на навуку і адукацыю. У цяперашні час ва ўніверсітэце навучаецца каля 11 500 студэнтаў, якія засвойваюць адукацыйныя праграмы ў галіне дзелавога адміністравання, эканомікі і сацыяльных навук у Будапешце і Секешфехервары з 1948 года.

Універсітэт навучае студэнтаў на шасці факультэтах і іншых структурных падраздзяленнях, якія навучаюць бакалаўраў, магістраў і дактарантаў па спецыяльнасцях, якія выкладаюцца на венгерскай, англійскай, французскай і нямецкай мовах.

Універсітэт быў уключаны ў топ-50 у рэйтынгу еўрапейскіх ВНУ Financial Times. Многія міністры і прэм’ер-міністры Венгрыі вучыліся ў гэтай ВНУ.

Remove ads

Структура

  • Інстытут эканомікі бізнесу
  • Інстытут камунікацый і сацыялогіі
  • Інстытут развіцця прадпрыемстваў
  • Інстытут эканомікі і публічнай палітыкі
  • Інстытут эканомікі
  • Інстытут фінансаў, уліку і бізнес-права
  • Інстытут інфармацыйных тэхналогій
  • Інстытут міжнародных, палітычных і рэгіянальных навук
  • Інстытут маркетынгу
  • Інстытут менеджменту
  • Інстытут матэматыкі і статыстычнага мадэлявання

Зноскі

  1. Dr. Takáts Előd a Corvinus új rektoraУніверсітэт Корвіна. Праверана 26 ліпеня 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q851164'></a>
  2. Directory of Open Access Journals — 2003.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1227538'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads