Будынак Выканаўчага камітэта СНД

From Wikipedia, the free encyclopedia

Будынак Выканаўчага камітэта СНДmap
Remove ads

Будынак Выканаўчага камітэта СНД — будынак у Мінску, размешчаны па адрасе вул. Кірава, 17 (вул. Камсамольская 38). Пабудаваны ў 19531956 гг. (архітэктары А. Воінаў і Л. Усава) як будынак Мінскага абласнога камітэта КПБ. У наш час будынак займае Выканаўчы камітэт СНД[ru]. Будынак — прыклад творчага выкарыстання форм класіцызму.

Хуткія факты Будынак Выканаўчага камітэта СНД, Краіна ...
Remove ads

Архітэктура

Узведзены з цэглы. Чатырохпавярховы Г-падобны ў плане аб’ём. Цэнтр кампазіцыі — вуглавы гранёны аб’ём з сферычным купалам, у завяршэнні якога васьмігранны барабан са шпілем. Да гранёнага аб’ёму пад прамым вуглом прымыкаюць бакавыя крылы. Плоскасці фасадаў падзелены гарызантальнымі цягамі па 3 ярусы. Першы вырашаны ў выглядзе цокаля, дэкарыраваны пад ружовы граніт. Сцены 1—2-га паверхаў пакрыты рустам, 3—4-га крапаваны пілястрамі карынфскага ордара. Будынак завершаны буйным карнізам класічнага профілю і парапетам. Аконныя праёмы ніжніх паверхаў прамавугольныя, 4-га — арачныя.

Планіроўка калідорная. Галоўны вестыбюль у цэнтральным аб’ёме. 2 лесвіцы злучаюць яго з бакавымі крыламі, 2-і паверх цэнтральнага аб’ёму займае двухсветлавая зала пасяджэнняў, якая перакрыта купалам з ляпным дэкорам. Сцены залы крапаваны здвоенымі пілястрамі і калонамі.

Thumb
Будынак Выканаўчага камітэта СНД на беларускай марцы (2009)

У 1988 г. да дваравога фасада прыбудавана 6-павярховае прамавугольнае ў плане крыло (архіт. Л. Пагарэлаў), што надало будынку П-падобную ў плане канфігурацыю.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads