Будынак Дзіпражыўмаша

From Wikipedia, the free encyclopedia

Будынак Дзіпражыўмашаmap
Remove ads

Будынак Дзіпражыўмаша — будынак у цэнтры Гомеля, размешчаны на рагу пр. Леніна і вул. Інтэрнацыянальнай. Пабудаваны ў 1974 г. (арх. С. Пеўны) для Дзяржаўнага інстытута па праектаванні прадпрыемстваў машынабудавання для жывёлагадоўлі і кормавытворчасці.

Хуткія факты Будынак Дзіпражыўмаша, Краіна ...
Remove ads

Архітэктура

Складаецца з вышыннага адзінаццаціпавярховага корпуса і прамавугольнай ў плане канферэнц-залы, пастаўленых на двухпавярховы стылабат. Кампазіцыя будынка заснавана на кантрасце вышыннага корпуса і прадаўгаватага аб'ёму стылабата. Галоўны ўваход размешчаны ў глыбіні 1-га паверха стылабата, яго 2-і паверх мае суцэльнае зашкленне фасадаў. Падоўжаную кампазіцыю ўзмацняюць гарызанталыныя цягі парапетаў. Вырашэнне вышыннага корпуса заснавана на спалучэнні вертыкальных алюмініевых цяг з гарызантальнымі міжпаверхавымі прасценкамі. Фасады аб'ёмаў апрацаваны дэкаратыўнай тынкоўкай, лабрадарытам, стэмалітам, канферэнц-зала дэкарыравана рэльефнай кампазіцыяй (скульптар Дз. Паноў). Планіроўка калідорная з ліфтавымі холамі ў цэнтры. У вышынным корпусе размешчаны службовыя памяшканні, у стылабаце — вестыбюль, сталовая, адміністрацыйныя і гаспадарчыя памяшканні.

Thumb
Рэльефная кампазіцыя на будынку
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads