Будынкі вайсковага шпіталя (Мінск)

будынкі па вуліцы Фрунзэ ў Мінску From Wikipedia, the free encyclopedia

Будынкі вайсковага шпіталя (Мінск)map
Remove ads

Буды́нкі вайско́вага шпіталя́ — збудаванні першай паловы XIX стагоддзя ў Мінску, помнікі архітэктуры класіцызму. Месцяцца па вуліцы Фрунзэ, 19 (гістарычная назва вуліцы — Шпітальная).

Хуткія факты Будынкі вайсковага шпіталя, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Праект, 1836 г.

Збудаваныя ў 1840 годзе, архітэктар — Казімір Хршчановіч. Першапачаткова ў комплекс уваходзілі лячэбны корпус, 2 флігелі і гаспадарчыя пабудовы. Асаблівае значэнне будынак меў у часе Крымскай (1853—1856), Руска-турэцкай (1877—1878) і Першай сусветнай войнаў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі тут размешчаныя казармы кавалерыйскага палка Чырвонай арміі. У часе Другой сусветнай вайны тут месціўся нямецкі лазарэт. Пасля вайны ў будынках размясціўся штаб тылу Беларускай вайсковай акругі і ваенны суд[1].

У 2003 годзе будынак Міністэрства абароны перадалі Нацыянальнаму гістарычнаму музею, які паспеў на некалькі гадоў размясціць тут чатыры калекцыі з музейных фондаў, аднак у 2008 годзе пасля значнай рэстаўрацыі будынкі былі перададзеныя Следчаму камітэту[1].

Remove ads

Архітэктура

Лячэбны корпус ёсць трохпавярховым П-падобным у плане будынкам. Сіметрычны паводле кампазіцыі галоўны фасад быў падзелены карнізным поясам на 2 ярусы і завершаны шчытом. Рытм фасадаў стваралі прамавугольныя паўцыркульныя аконныя праёмы з простымі ліштвамі. Першапачатковая планіроўка калідорная.

Флігелі размешчаныя абапал лячэбнага корпуса. Двухпавярховыя прамавугольныя ў плане аб’ёмы. Галоўныя фасады завершаныя трохвугольнымі франтонамі.

У 1940-я гады будынкі комплексу рэканструяваныя (архітэктар Валянцін Гусеў). Галоўны фасад лячэбнага корпуса і бакавыя фасады флігеляў аформленыя калоннымі порцікамі. Змененая планіроўка. З паўночнага ўсходу дабудаваны новы аб’ём. Бакавыя флігелі аб’яднаныя з цэнтральным корпусам двухпавярховымі ўстаўкамі.

Remove ads

Галерэя

Зноскі

  1. Здание следственного комитета Беларуси (руск.). planetabelarus.by. Архівавана з першакрыніцы 9-1-2020. Праверана 9-1-2020.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads