Валянцін Іванавіч Гусеў
архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянцін Іванавіч Гусеў (6 мая 1911, с. Александрыя, Стаўрапольскі край — 17 ліпеня 1983) — беларускі архітэктар, педагог. Заслужаны архітэктар Беларусі (1969).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1936 годзе. З 1936 года выкладчык БПІ[1]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[2].
Працаваў у Белпрампраекце, начальнікам Мінскпраекта[2], у 1953—1959 намеснік старшыні Дзяржбуда Беларусі. У 1959—1978 гадах выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (у 1964—1978 гадах загадчык кафедры інтэр’ера і абсталявання).
Член Саюза архітэктараў СССР з 1969 года.
Remove ads
Творчасць
У творах выкарыстоўваў кампазіцыйныя прыёмы і формы класічнай архітэктуры. Сярод асноўных работ Дом афіцэраў у Бабруйску (1937), фабрыка піяніна ў Барысаве (1937), першыя жылыя пасёлкі на торфапрадпрыемствах у Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай абласцей (1937—1939); праекты аднаўлення і рэканструкцыі разбураных у гады Вялікай Айчыннай вайны Акруговага Дома афіцэраў (1945—1946, з І. Р. Лангбардам) і жылых дамоў па праспекце Ф. Скарыны (1945—1946), адміністрацыйныя будынкі на вуліцах Камуністычнай (1945—1948), Фрунзэ (1948), будынак Упраўлення Беларускай чыгункі (1951, у сааўт.) у Мінску, забудова праспекта Кірава ў Віцебску (1951—1954, у аўтарскім калектыве).
Дакументы дзейнасці (праекты, рэцэнзіі, артыкулы), біяграфічныя дакументы і фотаздымкі (будынкаў, індывідуальныя, у групах) захоўваюцца ў БДАНТД, куды перададзены жонкай[3].
Remove ads
Зноскі
- Гусеў Валянцін Іванавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Гусев Валентин Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Вольга Іванова. Асaбістыя архівы Беларусі канца XVIII-пач. XXІ ст. Мінск, 2014. 404 с.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads