Будынак Брэсцкага гарвыканкама

From Wikipedia, the free encyclopedia

Будынак Брэсцкага гарвыканкамаmap
Remove ads

Будынак Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта — будынак у цэнтры Брэста, размешчаны па адрасе вул. Энгельса, 3. Узведзены ў 1977 г. (арх. Р. Шылай, Б. Школьнікаў[1], інж. Г. Кароль, І. Дунайка) як будынак абкама КПБ.

Хуткія факты Будынак Брэсцкага гарвыканкама, Краіна ...
Remove ads

Архітэктура

Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя ствараецца на кантрасным проціпастаўленні высокага 6-павярховага Г-падобнага ў плане корпуса і нізкага шасціграннага аб’ёму залы пасяджэнняў на 320 месцаў. Галоўны фасад з высокім абліцаваным цёмным паліраваным гранітам цокалем арыентаваны ў бок плошчы Леніна. Яго рытм ствараецца пілонамі з алюмініевымі рэбрамі на ўсю вышыню будынка, чаргаваннем аконных праёмаў. Асноўны корпус мае калідорную сістэму планіроўкі. Зала пасяджэнняў далучана да кароткага крыла, мае выхад ва ўнутраны дворык адпачынку. У дэкаратыўнай аздобе інтэр’ера выкарыстаны граніт, мармур, мастацкі паркет, дэкаратыўная тынкоўка. У парадным вестыбюлі першага паверха ўстаноўлены бюст У. І. Леніна.

Remove ads

Зноскі

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads