Будынак духоўнага вучылішча (Гомель)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Будынак духоўнага вучылішча — помнік архітэктуры класіцызму.
Remove ads
Гісторыя

Пабудаваны ў 1799—1819 гг. у Гомелі на вуліцы Мільённай (сучасная вул. Білецкага, 11) як летні дом М. П. Румянцава. Архітэктар Дж. Кларк. З 1880 годзе ў будынку размяшчалася духоўная семінарыя.
Зараз у будынку размешчаны вучэбны корпус Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Remove ads
Архітэктура
Складаўся з трох аб’ёмаў, пастаўленых на адной лініі: двухпавярховага драўлянага корпуса і злучаных з ім галерэямі двухпавярховых флігеляў. Корпус — прамавугольны ў плане будынак, на першым паверсе знаходзіліся две парадныя залы, на другім — жылыя пакоі. Галоўны фасад, быў вылучаны рызалітам з шасцікалонным порцікам дарычнага ордара і аздоблены балконам. Вокны першага паверху афармляліся паўкруглымі нішамі. Рызаліт, прасценкі першага паверху корпусу і сцены флігеляў былі апрацаваны гарызантальнай рустоўкай. У другой палове XIX ст. перабудаваны. Мураваны двухпавярховы П-падобны ў плане будынак (бакавыя крылы пабудаваныя ў 1960-я гады). Цэнтр галоўнага прамавугольнага ў плане аб’ёму вылучаны магутнымі рызалітамі на галоўным і дваровых фасадах. Цэнтральны ўваход з казырком на двух слупах падкрэслены фігурным атыкам. Галоўны фасад дэкарыраваны сандрыкамі, лепкай (на атыку), падзелены гарызантальнай цягай на дзве часткі. Дваровыя фасады бакавых карпусоў апрацаваныя рустам, завершаныя карнізам. Унутраная планіроўка калідорная. На другім паверсе знаходзілася семінарская царква (цяпер актавая зала).
Remove ads
Галерэя
- Гістарычныя выявы
- З боку Ліпавай вуліцы.
- З боку ракі Сож і Баярскага спуску.
Літаратура
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак духоўнага вучылішча (Гомель)
- Будынак духоўнага вучылішча (Гомель) на сайце Radzima.org
- Будынак духоўнага вучылішча (Гомель) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Будынак духоўнага вучылішча (Гомель) на сайце «Архіварта»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads