Будынак стаматалагічнай паліклінікі (Горкі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Будынак стаматалагічнай паліклінікі — будынак у г. Горкі, размешчаны па вул. Леніна, 22. Помнік эклектычнай архітэктуры.
Пабудаваны ў канцы XIX — пачатку XX ст. з цэглы як дзяржаўная ўстанова.
Remove ads
Архітэктура
Аднапавяховы Г-падобны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Галоўны выцягнуты фасад мае сіметрычную кампазіцыю. Яго цэнтральная частка вылучана неглыбокім рызалітам з плоскімі лапаткамі па вуглах. Лучковыя вокны з ліштвамі і замковым каменем. Сістэма планіроўкі калідорная, з двухбаковым размяшчэннем памяшканняў.
Літаратура
- 872. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Будынак стаматалагічнай паліклінікі (Горкі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Будынак стаматалагічнай паліклінікі (Горкі) на сайце «Архіварта»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads