Бузіна гронкавая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бузіна гронкавая
Remove ads

Бузіна гронкавая, Бузіна чырвоная[1][2], Бэз[3], Бузіна гронкападобная[4] (Sambucus racemosa) — лістападны куст ці невялікае дрэва, від роду бузіна (Sambucus) сямейства адоксавыя (Adoxaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Лісце супраціўнае, няпарнаперыстае, даўжынёй ад 5 да 10 см, з моцным характэрным непрыемным пахам. Маладае лісце нярэдка мае цёмна-чырвоны або фіялетавы колер — гэта звязана з павышаным утрыманнем антацыяну; гэты пігмент валодае ўласцівасцю ператвараць светлавую энергію ў цеплавую, што важна для развіцця расліны ранняй вясной.

Кветкі дробныя, абодваполыя. Плод — касцянка чырвонага колеру. Плады спеюць у ліпені-жніўні; маюць непрыемны пах і смак (у адрозненне ад пладоў іншага распаўсюджанага ў Еўропе віду бузіны — бузіны чорнай). Плады ўтрымліваюць цыянагенны гліказід самбунігрын, падобны да амігдаліну, пры ўжыванні вялікай колькасці сырых ягад ён можа выклікаць атручванні[5].

Remove ads

Арэал

Расліна шырока распаўсюджана ў Паўночным паўшар’і ў рэгіёнах з умераным кліматам — як у Еўразіі, так і ў Паўночнай Амерыцы.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. 2 350 экз.
  3. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  4. Бузіна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  575 с., іл. 10 000 экз.. — С. 351
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads