Букакветныя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Букакветныя
Remove ads

Букакветныя (Fagales) — парадак пакрытанасенных раслін, які ўключае некалькі добра вядомых сямействаў дрэваў, такіх як Бярозавыя, Букавыя, Арэхавыя і некаторыя іншыя.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічная характарыстыка парадку

Сямействы парадку Букакветныя (у адпаведнасці з сучаснай сістэмай класіфікацыі APG II) пераважна ветраапыляльныя кусты ці дрэвы з жалезістымі ці зорчатымі валаскамі. Часта аднаполыя, але звычайна аднадомна размеркаваныя кветкі маюць просты, як правіла, вельмі рэдукаваны калякветнік, і, як правіла, ніжнюю завязь з вельмі невялікай колькасцю семязавязяў у пладалісціку. Пылковая трубка пранікае ў (няспелую) семязавязь праз халазу, плод — звычайна аднанасенны арэх, насенне без эндасперма.

Remove ads

Класіфікацыя

Старыя крыніцы, якія выкарыстоўваюць сістэму класіфікацыі Кронквіста, уключалі ў гэты парадак толькі чатыры сямействы: бярозавыя (Betulaceae), ляшчынавыя (Corylaceae), букавыя (Fagaceae) і Ticodendraceae (у сучасных сістэмах класіфікацыі ўсе ляшчынавыя уключаны ў сямейства бярозавых). Астатнія сямействы разбівалі ў тры розных парадку і размяшчалі іх у падкласе Hamamelidae. Casuarinales утрымлівалі ў сабе адно сямейства Casuarinaceae, Hamamelididae утрымлівалі сямействы арэхавых (Juglandaceae) і раіптэлейных (Rhoipteleaceae), а Myricales астатнія сямействы (а таксама Belanops).

Прычынай змяненняў сталі даследаванні, падчас якіх стала зразумела, што Myricales, вызначаныя такім чынам, з'яўляюцца парафілетычнымі ў адносінах да дзвюх іншых груп.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads