Бярозавыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бярозавыя[1] (Betulaсеае) — сямейства двухсемядольных раслін.
Remove ads
Батанічнае апісанне
Аднадомныя, лістападныя, ветраапыляльныя расліны. У сям'ю бярозавых уваходзяць дрэвы і хмызнякі з простымі, суцэльнымі чарговымі лістамі з прылісткамі, якія рана ападаюць. Кветкі ў каташковых і галоўчатых складаных суквеццях з дыхазіяў, аднаполыя, у двухчленных кругах. Плады — арэхі.
Арэал
Бярозавыя — гэта тыповыя барэальныя расліны, распаўсюджаныя ва ўсіх умераных, пазатрапічных абласцях паўночнага паўшар'я. У Беларусі прадстаўлена родамі бяроза (Betula) і вольха (Alnus). Толькі асобныя віды вольхі заходзяць у Паўднёвую Амерыку (да Чылі і Аргенціны), у Азію (да Бенгаліі і Паўночнага В'етнама, дзе растуць у гарах). Асобныя віды бярозы і вольхі даходзяць да лесатундры, у тундру, а ў гарах даходзяць да субальпійскага пояса. У гэтых умовах яны маюць карлікавую і сцелістую форму. Найбольш поўна бярозавыя прадстаўлены ў флоры ўсходніх частак Азіі і Паўночнай Амерыкі. Бярозавыя з'яўляюцца важным кампанентам хвойных і змешаных лясоў, месцамі ўтвараюць чыстыя лясныя і хмызняковыя згуртаванні.
Remove ads
Сістэматыка
Сямейства складае 6 ці 7 родаў:
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.
- Duschekia: інфармацыя на сайце GRIN
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads