Буравеснікападобныя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Буравеснікападобныя
Remove ads

Буравеснікападобныя, трубканосыя (Procellariiformes) — атрад марскіх птушак.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Выдзяляюцца 4 сямействы: альбатросы, буравеснікавыя, качуркавыя, ныраючыя буравеснікі; 23 роды, каля 100 відаў. Пашыраны на ўсіх акіянах і вялікіх морах. Ёсць у Арктыцы і Антарктыцы, шмат відаў трапляецца ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна, у т.л. буравеснік стракататворы.

Даўжыня 14—150 см, маса 0,04—12 кг, размах крылаў 0,3—3,5 м. Апярэнне чорна-белае або бура-белае. Крылы доўгія, вострыя. Дзюба выцягнутая, на канцы кручкападобная, зверху ноздры ў асобных трубачках. Пярэднія пальцы ног злучаны перапонкай. Добра лятаюць, трымаюцца адкрытага мора, на сушы толькі размнажаюцца. Гняздуюцца калоніямі. Яйцы кладуць на зямлю або ў шчыліны паміж камянёў. Кормяцца марскімі беспазваночнымі, рыбай, адкідамі.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads