Бурачок Гмеліна
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бурачо́к Гмеліна[1][2] (Alyssum gmelinii), бурачок горны (Alyssum montanum) — від кветкавых раслін з роду Бурачок (Alyssum) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 25[2] см, шэра-зялёнага колеру, апушаная зорчатымі валаскамі. Сцябло разгалінаванае ад асновы, з узыходнымі або ляжачымі галінкамі. Ніжняе лісце звужаецца ў чаранок, верхняе — падоўжана-ланцэтнай формы. Кветкі ярка-жоўтага колеру, з чатырма вузкімі пялёсткамі, сабраныя ў мяцёлчатыя суквецці. Плод — сухі валасісты стручок.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Еўрапейскі від. Святлолюбівая расліна. Расце на камяністых россыпах, узлесках і палянах, у апустыненых стэпах, парках і садах, на адкрытых пясчаных глебах. Цвіце ў маі—чэрвені.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 13. — 160 с. — 2 350 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads