Бурачок
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бурачок[1], Алісум, Каменнік (Alyssum)[2] — род кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae). Налічвае каля 150 (207[3]) відаў, пашыраных у Міжземнамор’і, Еўропе, Сярэдняй Азіі[2].
Remove ads
Батанічнае апісанне
Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны або паўкусты, шэрага або шэра-зялёнага колеру. Сцёблы ўзыходныя або распасцёртыя, апушаныя валаскамі. Лісце чаргаванае, суцэльнае. Кветкі дробныя, жоўтага, жоўта-белага, фіялетавага колеру, сабраныя ў канцавыя гронкі. Плод — эліпсоідны або круглаваты стручок.
Меданосныя і дэкаратыўныя расліны.
Некаторыя віды

- Alyssum desertorum Stapf — Бурачок пустэльны, ці Бурачок стэпавы
- Alyssum alyssoides (L.) L. — Бурачок чашачны
- Alyssum argenteum All. — Бурачок серабрысты
- Alyssum gmelinii — Бурачок Гмеліна
- Alyssum rostratum Stev.
- Alyssum saxatile — Бурачок скальны
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 13. — 160 с. — 2 350 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 346.
- Alyssum // The Plant List (англ.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads