Бургундскі ўніверсітэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бургундскі ўніверсітэтmap
Remove ads

Бургундскі ўніверсітэт (фр.: Université de Bourgogne) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Дыжон.

Хуткія факты Бургундскі ўніверсітэт, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

У 1722 годзе ўказам Людовіка XV у Дыжоне адкрываецца ўніверсітэт. Першапачаткова планавалася адкрыць 4 факультэты, але ўніверсітэт Безансона, які знаходзіўся паблізу, быў супраць адкрыцця новага ўніверсітэта. Кароль пайшоў на кампраміс і ў Дыжоне адкрыўся ўніверсітэт, але меў усяго адзін факультэт права. У часы Вялікай французскай рэвалюцыі ўніверсітэт зачынены ўказам Нацыянальнага канвента ў 1792 годзе і зноў адкрываецца пры кіраванні Напалеона ў 1806 годзе. Ва ўніверсітэце адкрываюцца ў гэты час два новыя факультэты: медыцыны і дакладных навук. У 1970-х гадах eніверсітэт цалкам рэфармуецца.

Remove ads

Структура

У склад універсітэта ўваходзіць 10 факультэтаў, 10 інстытутаў і вышэйшая школа інжынераў.

Факультэты:

  • Факультэт права і палітычных навук.
  • Факультэт моў і камунікацый.
  • Факультэт філалогіі і філасофіі.
  • Факультэт медыцыны.
  • Факультэт эканомікі і кіравання.
  • Факультэт навук і тэхнікі.
  • Факультэт гуманітарных навук.
  • Факультэт фармацэўтыкі і фармацэўтычнай біялогіі.
  • Факультэт навакольнага асяроддзя, зямлі і жыцця.
  • Факультэт фізічнай культуры і спорту.

Інстытуты:

  • Вышэйшы інстытут аўтамабіляў і транспарту.
  • Інстытут адміністравання прадпрыемстваў.
  • Інстытут па падрыхтоўцы дзяржаўных служачых.
  • Інстытут вінаробства.
  • Універсітэцкі інстытут па падрыхтоўцы прафесараў.
  • Універсітэцкі інстытут тэхналогіі Дыжон-Асера.
  • Універсітэцкі інстытут тэхналогіі Шалон-сюр-Сон.
  • Універсітэцкі інстытут тэхналогіі Крэз.
  • Прафесійны ўніверсітэцкі інстытут дакументацый прадпрыемстваў, выяў і сувязяў.
  • Прафесійны ўніверсітэцкі інстытут кіравання ў адукацыйным, культурным і адукацыйна-падрыхтоўчым асяроддзі.
Remove ads

Зноскі

  1. Універсітэт Бургундыі (фр.)(недаступная спасылка). — ключавыя лічбы. Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2011.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads