Бутэрлак чарговалісты

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бутэрлак чарговалісты[1][2] (Lythrum volgense) — від травяністых раслін сямейства Lythraceae, распаўсюджаны ва Усходняй Еўропе і Заходняй Азіі.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Аднагадовая расліна 2-18 см вышынёй. Сцёблы з вельмі скарочанымі міжвузеллямі і распасцёртымі галінамі. Лісце чарговае, лінейна-клінаватае або вузка-лапаткападобнае, 0.4–1.2 см даўжынёй, да аснавання звужанае ў хвосцік, які ў некалькі разоў перавышае міжвузеллі. Чашачка 0.7–1.5 мм даўжынёй, яе зубчыкі востра-трохкутныя. Пялёсткі неразвітыя. Тычынак 2. Каробачка амаль шарападобная, часта малінава-чырвоная[2].

Remove ads

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ва Усходняй Еўропе і Заходняй Азіі[3][4].

Ва Украіне від расце на адкрытых вільготных месцах — па Дняпры і яго левых прытоках, Северскім Данцу з прытокамі, часты; на Правабярэжжы ў раёнах, прылеглых да Дняпра, зрэдку[2].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 94. — 160 с. 2 350 экз. - у крыніцы пад назвай Peplis alternifolia M.Bieb.
  2. Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. К.: Наукова думка, 1987. — С. 206. (руск.) (укр.)
  3. bgbm.org. (англ.)
  4. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads