Бухарская Народная Савецкая Рэспубліка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бухарская Народная Савецкая Рэспубліка (БНСР; узб.: Buxoro Xalq Sho'ro Jumhuriyati, тадж.: Ҷумҳурии Халқии Шӯравии Бухоро, перс.: جمهوری خلقی شوروی بخارا) — дзяржава ў Сярэдняй Азіі ў 1920-24 гадах. Утворана на тэрыторыі Бухарскага эмірата ў выніку паўстання 2 верасня 1920 года, падтрыманага Чырвонай Арміяй. 14 верасня сфарміраваны вышэйшыя органы ўлады — Усебухарскі рэўкам і Савет народных назіраў (камісараў). 8 кастрычніка на 1-м Усебухарскім курултаі народных прадстаўнікоў абвешчана БНСР. 4 сакавіка 1921 года паміж РСФСР і БНСР падпісаны саюзны дагавор і эканамічнае пагадненне. Канстытуцыя БНСР ад 1921 года заканадаўча замацавала пераход улады ў рукі Саветаў народных дэпутатаў; яе адметная рыса — прызнанне права прыватнай уласнасці на зямлю і асноўныя прылады працы. У 1920-23 гадоў на тэрыторыі БНСР разгарнуўся антысавецкі супраціў, пад кантролем басмацтва знаходзілася значная частка тэрыторыі рэспублікі. 19 верасня 1924 года БНСР пераўтворана ў Бухарскую ССР, ліквідаваную 24 кастрычніка 1924 года. Яе тэрыторыя ўвайшла ў склад Узбекскай ССР, Туркменскай ССР і Таджыкскай ССР.
Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads