Таджыкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таджыкі (тадж.: Тоҷик, перс.: تاجیک, дары: تاجک [tɔːd͡ʒɪ'k]) — народ, які размаўляе на розных дыялектах перса-таджыкскага кантынуума і насяляе рэгіёны на ўсход і паўночны ўсход ад сучаснай дзяржавы Іран, размешчаныя ў сучасным Афганістане, Таджыкістане , Узбекістане і Пакістане. Традыцыйныя землі таджыкаў ахопліваюць Ферганская даліну, Чач, даліну р. Зераўшан, басейн вярхоўяў Амудар'і (Пянджа), Мургаба і Кабула, а таксама басейны Гільменд і Аргандаба. У Афганістане да таджыкаў таксама звычайна адносяць персамоўнае насельніцтва басейнаў Герыруда і возера Хамун. Для Афганістана характэрныя таксама іншыя варыянты назвы гэтай групы насельніцтва: фарсіваны (персамоўныя), дэхкане (аселыя земляробы, гэта значыць тыя, хто не вядзе качавы лад жыцця). У Таджыкістане (і іншых краінах Сярэдняй Азіі) і Афганістане (разам з Пакістанам) прыняты дзве розныя формы літаратурнай мовы таджыкаў: таджыкская мова і дары адпаведна. Агульная колькасць таджыкаў па розных ацэнках складае ад 38 да 40 млн чал.
Remove ads
Выбітныя таджыкі
- Ісмаіл Самані
- Эмамалі Рахмон
- Шакір Бухары
Літаратура
- Таджы́кі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 375. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Таджыкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads