Сяўкоўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяўко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Сяўкі.

Хуткія факты Сяўкоўскі сельсавет, Краіна ...

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Лоеўскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дзяражыцкага сельсавета.

Утвораны зноў 4 ліпеня 1967 года ў складзе Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Сяўкі ў складзе 6 населеных пунктаў (Глушэц, Ляскі, Майск, Новая Лутава, Старая Лутава і Сяўкі), якія ўваходзілі ў склад Бывалькаўскага сельсавета[1]. 15 кастрычніка 1976 года скасаваны пасёлак Ляскі[2]. 1 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бывалькаўскага сельсавета[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 457 чалавек[4], з іх 94,1 % — беларусы, 3,9 % — рускія, 1,1 % — азербайджанцы[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: аграгарадок Сяўкі, вёскі Глушэц, Новая Лутава, Старая Лутава і пасёлак Майск.

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 24 (1182).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 36 (1518).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads