Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры» — зборнік эсэ Альгерда Бахарэвіча, выдадзены ў 2016 годзе ў выдавецтве Змітра Коласа. Кніга сталася плёнам яго трохмесячнага знаходжання ў Парыжы па французскай стыпендыі, звязанай з перакладам аднаго з яго раманаў на французскую мову.
Remove ads
Сюжэт
Кніга ёсць спробай аўтара разабрацца ў спектры колераў, у якіх Парыж праламляецца праз беларускія літаратурныя акуляры, і, з іншага боку, пастараецца ўбачыць, як сама беларуская літаратура адбіваецца (або не адбіваецца, як усялякі прывід ці здань) у парыжскім люстэрку.
Цікавыя факты
- Назва рамана ўзятая з верша Пімена Панчанкі. Так ён звяртаецца да Парыжа. У кнізе ёсць раздзел, прысвечаны Пімену Панчанку[1].
Узнагароды
- Зборнік разам з кнігай Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі» заняў другое месца прэміі «Кніга году—2016»[2].
- У 2017 годзе кніга трапіла ў доўгі спіс намінантаў Прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў. Прэмія ўручаецца за нон-фікшн літаратуру[3].
Зноскі
- Парыж праз акуляры беларускай літаратуры. Радыё Рацыя. Архівавана з арыгінала 5 жніўня 2019. Праверана 5 жніўня 2019.
- Кніга году-2016. Архівавана з арыгінала 5 жніўня 2019. Праверана 5 жніўня 2019.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads