Бэстла (міфалогія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бэстла (стар.-сканд.: Bestla) — у скандынаўскай міфалогіі волатка з роду ётунаў, дачка Бёльторна. Выйшла замуж за Бора, сына Буры. Вядомая тым, што з’яўляецца маці Одзіна і яго братоў Вілі і Вэ («Старэйшая Эда»). Лічыцца, што яна маці ўсіх асаў.
Імя волаткі старажытнае.[2] Яно паходзіць з фрызскай мовы ад слова bóst «жонка». У гэтым выпадку імя Буры разумеецца як «бацька», «прабацька», а Бор як «сын», жонкай якога была Бэстла.[3] Па іншай версіі ад прагерманскага слова *bastilón «што дае кару» праз старажытнаскандынаўскае слова bastr «луб» і bestisíma «лыка» імя звязваецца з міфам аб паходжанні свету ад дрэва.[3] Магчыма, Бэстла — луб дрэва Ігдрасіль, на якім Одзін перарадзіўся, прынёсшы самога сябе ў ахвяру сваёй дзідай Гунгнір, як распавядае паэма Прамовы Высокага.[4]
Remove ads
Зноскі
- Cassell's Dictionary of Norse Myth & Legend — 2002. — С. 59. — 494 с. — ISBN 0-304-36385-5
- Simek (2007), sid 35f.
- McKinnell (2014), sid 133.
- Lindow (2001), sid 77.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads