Прагерманская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прагерма́нская мова — гіпатэтычна адноўленая мова-продак германскіх моў.
Прарадзіма
Да распаду праіндаеўрапейскай моўнай супольнасці продкі германцаў (разам з продкамі славян і балтаў) уваходзілі ў лік плямён, якія адносяцца да археалагічнай культуры баявых тапароў. У эпоху бронзавага веку, пачатак і завяршэнне працэса выдзялення прагерманскай мовы прыкладна адпавядае па часе існаванню на тэрыторыі Паўднёвай Скандынавіі і Ютландскага паўвострава археалагічнай культуры нардычнага бронзавага веку (IV—VI перыяды адпавядаюць 1100—530 гадам да н.э.).
У сярэдзіне I тысячагоддзя да н.э. носьбіты прагерманскай мовы насялялі паўднёвую Скандынавію, Данію, Шлезвіг-Гольштэйн, Мекленбург і прылеглыя вобласці. К пачатку нашай эры яны рассяліліся на поўдні ад Фландрыі да Віслы, сутыкнуўшыся з кельтамі[1].
Носьбітаў позняй прагерманскай мовы звычайна звязваюць з культурамі так званага дарымскага жалезнага веку (па класіфікацыі О. Мантэліуса), сярод якіх вядучае месца занімала ястарфская культура.
Remove ads
Лінгвістычная характарыстыка
Фанетыка і фаналогія
Зычныя
Самымі важнымі фанетычнымі змяненнямі, перажытымі прагерманскай мовай, былі закон Грыма і закон Вернера.
Простыя галосныя
- У прагерманскай было чатыры кароткія галосныя (i, u, e, a) і чатыры ці пяць доўгіх (ī, ū, ē, ō і, магчыма, ǣ).
- Праіндаеўрапейскія a і o супалі ў прагерманскім a, праіндаеўрапейскія ā і ō супалі ў прагерманскім ō.
- ǣ і ē таксама запісваюцца як ē¹ і ē²; ē², магчыма, не было асобнай фанемай і рэканструюецца толькі для невялікай колькасці слоў.
Дыфтонгі
Вынікам супадзення a і o, ā і ō стала страта прагерманскай мовай дыфтонгаў *oi, *ou, *āi і *āu, якія супалі з *ai, *au, *ōi, *ōu адпаведна. Акрамя таго, монафтангізаваўся дыфтонг *ei, які даў *ī. Такім чынам, у прагерманскай мове на позніх стадыях яе існавання было толькі чатыры дыфтонгі.
Лёс складовых санорных
Індаеўрапейскія складовыя санорныя ў прагерманскай мове складовасць страцілі, распаўшыся на спалучэнні un, um, ur, ul.
Націск
У прагерманскай мове свабодны індаеўрапейскі націск у пэўны перыяд змяніўся фіксаваным на першым складзе. Тым не менш, некаторыя звесткі пра месца націску ў прагерманскіх словах можна пачэрпнуць дзякуючы закону Вернера. Гэтыя звесткі адпавядаюць ведыйскім і старажытнагрэчаскім даным[2][3].
Марфалогія
Назоўнік
У прагерманскай мове назоўнікі змяняліся па двух ліках і шасці склонах (назоўны, родны, давальны, вінавальны, клічны і творны). Як і ў праіндаеўрапейскай, існавала тры роды: мужчынскі, жаночы і ніякі. Скланенне ў цэлым працягвала індаеўрапейскае, хоць і назіраецца некаторае спрашчэнне. Скланенне дзялілася на тыпы ў залежнасці ад тэматычнага галоснага: -a-, -ō-, -n-, -i-, і -u-. Першыя тры былі асабліва прадуктыўныя і паслужылі асновай для фарміравання скланення прыметнікаў; астатнія праяўлялі тэндэнцыю да зліцця з імі. Унутры тыпаў на -a- і -ō- былі падтыпы на -ja- і -wa-, і -jō- і -wō адпаведна. Указаныя падтыпы неспрадвечныя, яны выдзеліліся ў выніку фанетычных змен. Унутры тыпу на -n- таксама выдзяляюцца падтыпы: -ōn- (лексемы мужчынскага і жаночага родаў), -an- (сярэдняга) і -īn- (жаночага, у асноўным, адцягненыя). Апроч таго, выдзяляецца тып скланення на зычны, у які ўваходзіла невялікая колькасць назоўнікаў на -er, сярэдняга роду на -z-, дзеепрыметнікі цяперашняга часу і некаторыя назоўнікі на -nd-.
Дзеяслоў
У прагерманскай было ўсяго два часы (прошлы і цяперашні) і тры лады (абвесны, загадны і ўмоўны). Акрамя таго, у дзеяслова была форма інфінітыва.
Спражэнне дзеяслова beranan «несці»:
Сінтаксіс
У параўнанні з праіндаеўрапейскім станам прагерманскі сінтаксіс змяніўся мала. Па-ранейшаму асноўным парадкам слоў быў SOV, прыметнік ставіўся перад назоўнікам, працягваў дзейнічаць закон Вакернагеля[4][5].
Лексіка
Слоўнікавы фонд прагерманскай мовы нясе ў сабе сляды кантактаў прагерманцаў з суседнімі народамі: рымлянамі, кельтамі, славянамі.
Антуан Мейе меркаваў, што эпоха інтэнсіўных кельцка-германскіх кантактаў прыходзіцца на V—III стст. да н. э.[6] У гэты час германцы запазычылі такія словы, як[7]: *ambaxtaz «слуга»[8], *īsarnan «жалеза» < пракельц. *īsarno-[9][10], *lēkjaz «урач» < пракельц. *lēgi-[11] (паводле альтэрнатыўнай этымалогіі, узыходзіць да прагерм. *lekan- «цячы, працякаць»[12]), *rīkz «кароль» < пракельц. *rēg-[13][14], *brunjōn «нагруднік»[15][16], *gīslaz «залог»[17] (паводле альтэрнатыўнай этымалогіі, узыходзіць да пра-і.е.: *gheidhtlos[18]), *walxaz «чужаземец» (запазычана з назвы племені волькаў)[19], *Rīnaz «Рэйн».
Некаторая колькасць слоў была запазычана прагерманцамі з латыні, у асноўным яны адносяцца да гандлёвай дзейнасці[7]: *Rūmōnīz «рымляне», *pundan «фунт», *katilaz «кацёл», *kaup- «купляць»
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads