Бюро Цэнтральнага камітэта КПБ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бюро́ Цэнтра́льнага камітэ́та Камуністы́чнай па́ртыі Белару́сі — кіруючы орган Кампартыі Беларусі з VIII з'езда КП(б)Б (12 — 14 мая 1924 года). Абіраўся пленумам ЦК КПБ для кіраўніцтва партыйнай і палітычнай працай, гаспадарчым і культурным будаўніцтвам паміж Пленумамі ЦК.
Камуністычная партыя Беларусі Беларускія секцыі РКП(б) — КП(б)ЛіБ — КПБ — КПЗБ |
Гісторыя партыі |
Арганізацыя КПБ |
Remove ads
Гісторыя
Да VIII з'езда КП(б)Б кіраўнічымі органамі Кампартыі Беларусі былі:
- Цэнтральнае бюро КП(б)Б і яго Прэзідыум (31 снежня 1918 — 3 сакавіка 1919);
- Цэнтральны камітэт КП(б)ЛіБ і яго Прэзідыум, Аргбюро і Палітбюро (сакавік 1919 — верасень 1920 года);
- Цэнтральнае бюро КП(б)Б, яго Сакратарыят і Прэзідыум (верасень 1920 — 8 лютага 1924);
- Часовае беларускае бюро ЦК РКП(б) і яго Прэзідыум (8 — 12 лютага 1924).
VIII з'езд КП(б)Б абраў ЦК КП(б)Б, які на пленуме 15 мая 1924 года абраў Бюро ЦК КП(б)Б. Створаны орган існаваў да 1962 года. На падставе рашэння лістападаўскага (1962) Пленума ЦК КПСС пленум ЦК КПБ 18 снежня 1962 года замест Бюро ЦК КПБ стварыў Прэзідыум ЦК КПБ і два галіновых Бюро: Бюро ЦК КПБ для кіраўніцтва сельскай гаспадаркай і Бюро ЦК КПБ для кіраўніцтва прамысловасцю і будаўніцтвам. На падставе рашэння лістападаўскага (1964) Пленума ЦК КПСС пленум ЦК КПБ 24 лістапада 1964 года скасаваў галіновыя Бюро.
Пленум ЦК КПБ 24 чэрвеня — 25 чэрвеня 1966 года перайменаваў Прэзідыум ЦК КПБ у Бюро ЦК КПБ.
Праводзіў, як правіла, не менш аднаго пасяджэння ў 4 месяцы[1].
25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову аб часовым прыпыненні дзейнасці КПСС-КПБ на тэрыторыі Беларусі, сувязі з чым ЦК КПБ таксама прыпыніў сваю дзейнасць.
Remove ads
Зноскі
- ЦЕНТРАЛЬНЫЙ КОМИТЕТ КПБ (ЦК КП(б)Б, ЦК КПБ)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2018. Праверана 6 сакавіка 2017.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads