Бядрынец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бядры́нец[1] (Pimpinella) — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Umbelliferae).
Remove ads
Апісанне
Шмат-, двух- і аднагадовыя травяністыя расліны з прамастойным галінастым сцяблом. Лісце няпарнаперыстае, чаргаванае, ніжняе звычайна ў разетцы. Кветкі дробныя, белыя ці ружовыя, у складаных парасонах. Плод — яйкападобна-шарападобны або даўгавата-яйкападобны, часта злёгку сціснуты з бакоў, з ніткападобнымі рэбрамі.
Пашырэнне
Налічваецца каля 150 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Паўночнай і Паўднёвай Афрыцы і Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі звычайна трапляецца бядрынец каменяломнікавы, які расце ў светлых лясах, на ўзлесках, каля дарог, а таксама вельмі рэдка ў хмызняках і на ўзлесках бядрынец вялікі.
Класіфікацыя
Віды
Паводле базы даных The Plant List, род уключае 106 відаў, статус яшчэ больш 300 відаў (на кастрычнік 2016 г.) не вызначаны[2]. Некаторыя з іх:
- Pimpinella anisum L. — Аніс
- Pimpinella armena Schischk.
- Pimpinella major (L.) Huds. — Бядрынец вялікі
- Pimpinella puberula (DC.) Boiss.
- Pimpinella saxifraga L. — Бядрынец каменяломнікавы
- Pimpinella thellungiana H.Wolff
- Pimpinella tragium Vill.
Віды, статус якіх у базе даных The Plant List не вызначаны:
- Pimpinella affinis Ledeb.
- Pimpinella anthriscoides Boiss.
- Pimpinella aromatica M.Bieb.
- Pimpinella grossheimii Schischk.
- Pimpinella idae Takht.
- Pimpinella litvinovii Schischk.
- Pimpinella ramosa Schischk.
- Pimpinella rhodantha Boiss.
- Pimpinella turcomanica Schischk.
Віды, прызнаныя сінонімамі:
- Pimpinella peregrina L.
- [syn. Pimpinella taurica (Ledeb.) Steud.]
- Pimpinella pseudotragium DC.
- [syn. Pimpinella confusa Woron.]
- Pimpinella saxifraga L. — Бядрынец каменяломнікавы
- [syn. Pimpinella dissecta Retz. — Бядрынец разразны]
- Pimpinella squamosa Karjagin
- [syn. Pimpinella nudicaulis Trautv.]
- Pimpinella tragium subsp. lithophila (Schischk.) Tutin
- [syn. Pimpinella lithophila Schischk.]
- Pimpinella tragium subsp. titanophila (Woronow) Tutin
- [syn. Pimpinella titanophila Woron.]
- [syn. Pimpinella daghestanica Schischk.]
- Pimpinella tragium Vill.
- [syn. Pimpinella tomiophylla (Woron.) Stank.]
- Seseli korshinskyi Pimenov
- [syn. Pimpinella korshinskyi Schischk.]
- Tongoloa silaifolia (H.Boissieu) H.Wolff
- [syn. Pimpinella peucedanifolia Fischer ex Ledeb.]
Таксономия
Род Бядрынец уваходзіць у сямейства Парасонавыя (Apiaceae) парадку Парасонакветныя (Apiales).
яшчэ 8 сямействаў (па Сістэме APG II) | ||||||||||||
каля 150 відаў | ||||||||||||
парадак Парасонакветныя | род Бядрынец | |||||||||||
адзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Парасонавыя | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ больш 300 родаў | |||||||||||
Remove ads
Выкарыстанне
Лекавыя, харчовыя, меданосныя і кармавыя расліны. Карані і насенне маюць эфірны алей, дубільныя рэчывы, сапаніны, гліказід пімпінелін.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 97. — 160 с. — 2 350 экз.
- Pimpinella (англ.). The Plant List. Version 1.1. (1 жніўня 2013). Праверана 1 кастрычніка 2016.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads