Бялавіцкі сельсавет (Івацэвіцкі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бяла́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Бялавічы.

Хуткія факты Бялавіцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Косаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1947 года ў складзе Івацэвіцкага раёна. 31 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Альшаніцкага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Бярозаўскага раёна. У 1964 годзе ў склад Верашкоўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Альшаніца, Квасевічы, Скураты і Хрышчановічы)[2]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Івацэвіцкага раёна. 1 красавіка 1968 года сельсавет скасаваны.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads