Бялавічы (Івацэвіцкі раён)
вёска ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бяла́вічы[2] (трансліт.: Bialavičy, руск.: Белавичи) — вёска ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Квасевіцкага сельсавета. За 15 км ад горада і чыгуначнай станцыі Івацэвічы, 141 км ад Брэста. 373 жыхары, 165 двароў (1995).
Remove ads
Гісторыя
У 1-й палове XV ст. належалі пану Юшку Гойцавічу, які да 1468 года надаў частку бялавіцкіх зямель (цяпер в. Жамайдзякі) на рацэ Ладзейніцы свайму слугу Андрыяну. Пасля смерці пана Юшкі перайшлі да вял.кн. Казіміра, сяло Слонімскага павета. У 16—17 ст. належалі М. Глінскаму, С. Чартарыйскаму, Тышкевічам, Л. Сапегу і інш. З 1526 мястэчка. У 1630 пабудавана Ільінская царква.
З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі, з 1801 у Гродзенскай губерні. У 1921—1939 у складзе Польшчы. З 1939 у БССР. У 1940—1947 у Косаўскім, у 1947—1962 і з 1965 у Івацэвіцкім, у 1962—1965 у Бярозаўскім раёнах. З 12 кастрычніка 1940 года па 1 красавіка 1968 года цэнтр Бялавіцкага сельсавета.
У баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі паблізу вёскі 1 лістапада 1943 года загінуў І. І. Баброў — адзін з кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Брэсцкай вобласці
Да 16 лютага 1987 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Косаўскага пассавета[3], да 17 верасня 2013 года — у складзе Косаўскага сельсавета[4].
Remove ads
Насельніцтва
- пач. 1880-х — 42 двары, 664 жыхары
- 1995 год — 165 двароў, 373 жыхары
Інфраструктура
Пачатковая школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі.
Славутасці

- Драўляная Свята-Ільінская царква (2-я пал. 18 ст.) са званіцай (1885). —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000293.
- Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча (XI—XIII стагоддзі), размешчаны ў цэнтральнай частцы могілак у в. Бялавічы —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000294.
- Курган перыяду ранняга сярэднявечча (XI—XIII стагоддзі), за 2 км на захад, урочышча Хвойня —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000295.
- Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча (XI—XIII стагоддзі), за 0,3 км на паўночны захад ад Ільінскай царквы, за ручаём Фядоска —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000296.

Страчаная спадчына
- Драўляная капліца
- Адміністрацыйны будынак
Remove ads
Вядомыя асобы
- Ігнат Гамаліцкі (1791—?) — брэсцкі канонік.
- Іпаліт Гамаліцкі (1804—1846) — доктар багаслоўя, прафесар, апошні рэктар уніяцкай духоўнай семінарыі ў Жыровічах.
- Міхал Гамаліцкі (1791—1861) — лекар, педагог, гісторык.
- Міхаіл Уладзіміравіч Голуб (1936—2016) — беларускі спецыяліст у галіне трэння і зносу ў машынах, матэрыялазнаўства.
- Міхаіл Шчурко (1907—1972) — рэлігійны дзеяч беларускай дыяспары ў Аўстраліі.
На вясковых могілках пахаваны беларускі краязнавец Аляксандр Фаміч Зайка (1948—2018).
Remove ads
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads