Бяржонка (возера, Басейн Янкі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бяржонка — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Янка, за 9 кіламетраў на паўднёвы захад ад горада Браслаў, за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Ёдлавічы[1], на паўночны ўсход ад аграгарадка Пагошча.

Хуткія факты Бяржонка, Морфаметрыя ...
Remove ads

Назва

Назва балцка-літоўскага паходжання. Ад літоўскага beržas «бяроза». «Бярозавыя» назвы азёраў і рэк — не рэдкасць у Літве: Berža, Beržoras, Beržuolis, Beržuvis (азёры), Beržas, Beržė, Beržuona (рэкі)[2].

Назва возера Бяржонка значыць «Бярозавае (возера)».

Гідраграфія

Плошча паверхні возера 0,19 км², даўжыня 690 метраў, найбольшая шырыня 390 метраў, найбольшая глыбіня 2,6 м, даўжыня берагавой лініі 1,9 км. Плошча вадазбору 6,56 км². Абкружана забалочанай поймай, парослай хмызняком.

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 2 метраў, пясчаныя, разараныя. Дно выслана сапрапелем. Зарастае. У заходняй частцы ў Бяржонку ўпадае ручай. У паўднёвай частцы выцякае ручай у возера Пагошча.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads