Пагошча (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Паго́шчавозера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка, за 12 км на паўднёвы захад ад горада Браслаў, каля аграгарадка Пагошча.

Хуткія факты Пагошча, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 1,23 км². Даўжыня 1,9 км, найбольшая шырыня 1,1 км. Даўжыня берагавой лініі 5,74 км. Найбольшая глыбіня 2,7 м, сярэдняя 1,5 м. Аб’ём вады 1,9 млн м³. Плошча вадазбору 40,7 км².
Катлавіна возера падпруднага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, пад хмызняком ці пашай, на ўсходзе параслі хваёвым лесам, спадзістыя. Берагі нізкія, на поўдні і захадзе забалочаныя, параслі хмызняком. Дно плоскае, сапрапелістае, уздоўж берагоў пясчанае. Возера эўтрофнае. Расліннасць пашырана да глыбіні 1,2—1,7 м. Упадаюць ручаі (у тым ліку, з азёр Бяржонка і Опса), выцякае ручай у раку Акунёўка.

Remove ads

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-18. (руск.)

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads