Бярэзінская сядзіба

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бярэзінская сядзібаmap
Remove ads

Сядзіба Патоцкіх у Беразіно — помнік архітэктуры класіцызму ў г. Беразіно. Пабудаваны ў першай палове XIX ст. на ўмацаваным бутавай падпорнай сценкай правым крутым беразе ракі Бярэзіна (сучасная вул. Набярэжная, 1). Належаў Патоцкім. Помнік рэспубліканскага значэння.

Thumb
Сядзіба Патоцкіх у Беразіно (фотаздымак меркавана да 1914 года)
Хуткія факты Сядзіба Патоцкіх, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Маёнтак у Бярэзіне ў якасці пасагу ад бацькоў атрымала Ганна з Тышкевічаў, калі выйшла за графа Аляксандра Патоцкага. У 1821 годзе пара разышлася і яна другі раз выйшла замуж за Станіслава Дуніна-Вансовіча[1].

Thumb
Сядзіба Патоцкіх у Беразіно (фотаздымак меркавана да 1917 года)
Thumb
Сядзіба Патоцкіх у Беразіно (фотаздымак 1960-х гадоў)

Ганна пабудавала сядзібны дом над Бярэзінай у стылі позняга класіцызму недзе каля 1858 года, праз некалькі дзесяцігоддзяў пасля разводу з графам Патоцкім. Праз тое, што сядзіба будавалася як летняя, на думку польскага даследчыка Рамана Афтаназы, яна не вызначалася вытанчанымі архітэктурнымі формамі[1].

Ганна Патоцкая скончыла жыццё ў Парыжы, пасля яе сядзібай валодалі ейныя нашчадкі ад першага шлюбу[1].

Пасля рэвалюцыі 1917 года сядзіба паступова прыходзіла ў заняпад. У 1923 годзе ў будынак была пераведзена школа[2], якая размяшчалася там да 1970-х гадоў. Затым у будынку размяшчаўся склад. Пазней будынак ніяк не выкарыстоўваўся і прыйшоў да занядбанага стану. Каменныя прыступкі, якія калісьці вялі да ракі, зніклі некалькі ў 1980-я гады. Да пачатку 1980-х яшчэ былі рэшткі сцен графскіх стайняў, складзеных з чырвонай цэглы[3].

У 1993 годзе ў Беразіне зарэгістравалі каталіцкую суполку. Выбіраючы месца для касцёла, вернікі ўспомнілі пра сядзібу Патоцкіх. Але праз пару тыдняў пасля таго, як у райвыканкама папрасілі аддаць сядзібу пад касцёл, яна згарэла[4].

Паводле слоў мясцовых жыхароў, адзін з нашчадкаў уласнікаў Анджэй Патоцкі, які на той час жыў у Аўстраліі, у 2002 годзе хацеў набыць сядзібу. Але ў выніку мясцовыя ўлады адмовіліся яе прадаць[4].

У снежні 2011 года палац быў прададзены на аўкцыёне за 112 млн бел. рублёў з абавязковымі ўмовамі да новага гаспадара правесці рэканструкцыю гістарычнага будынка і захаваць турыстычнае прызначэнне аб’екта[5]. Работы на аб’екце распачатыя не былі.

Мясцовыя ўлады спрабавалі прадаць помнік у 2020, 2022, 2023 гадах, але безвынікова[1][6][7].

У 2024 годзе Мінаблвыканкам прыняў рашэнне аднаўляць сядзібу коштам бюджэтных сродкаў. Заданнем на праектаванне прадугледжана прыстасаванне будынка пад краязнаўчы музей. Праектныя работы фінансуюцца са сродкаў мясцовага бюджэту. Пачатак работ па рэстаўрацыі і рэканструкцыі будынка запланаваны на 2025 год[8][1].

Remove ads

Архітэктура

Мураваны, прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак накрыты вальмавым дахам. У цэнтры галоўнага фасада на чатырох пілонах мезанін завершаны трохвугольным франтонам. Дом апаясаны прафіляваным карнізам з кансолямі. Цэнтральным акцэнтам дваровага фасада з’яўляецца паўкруглы эркер накрыты сферычным купалам і члянёны паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. Міжпаверхавы плоскі пояс дзеліць фасады на два ярусы. Прамавугольныя аконныя праёмы аздобленыя руставанымі лучковымі броўкамі. Сіметрыя будынку парушаная двухпавярховай прыбудовай да паўднёвай тарцовай часткі. У калідорнай планіроўцы дому вылучаныя цэнтральны вестыбюль і круглая парадная зала. Міжпаверхавая лесвіца размешчана асіметрычна ў паўночным канцы калідору.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads