Ганна Патоцкая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ганна Патоцкая
Remove ads

Графіня Ганна Марыя Ева Апалонія Патоцкая, народжаная графіня Скумін-Тышкевіч (польск.: Anna Maria Ewa Apolonia Potocka, 26 сакавіка 1779, Варшава — 16 жніўня 1867, Парыж) — аўтарка мемуараў пра імператара Напалеона, яго найбліжэйшае атачэнне і пра настроі польскага грамадства напярэдадні і ў час уварвання напалеонаўскіх войскаў у Расійскую імперыю ў 1812 годзе.

Хуткія факты Ганна Патоцкая, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Тытульны аркуш кнігі графіні Патоцкай Voyage d'Italie, («Падарожжа ў Італію»), 1899

Паходзіла з магнацкага роду Скумін-Тышкевічаў. Дачка графа Людвіка Скумін-Тышкевіча (пам. 1808) і князёўны Канстанцыі з Панятоўскіх (2.03.1759 — 1830), сястры князя Станіслава Панятоўскага і пляменніцы апошняга караля польскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага. 27 мая 1805 года ў Вільні Ганна выйшла замуж за графа Аляксандра Станіслава Патоцкага. У пары нарадзілася трое дзяцей: Аўгуст, Маўрыкій і Наталля, якая выйшла замуж за князя Сангушку. У 1821 годзе пара разышлася.

Другім мужам Ганны стаў палкоўнік Станіслаў Дунін-Вансовіч (1785—1864), які быў у 1812 годзе лейтэнантам 1-га паліца шэвалежэр-пікінёраў Імператарскай гвардыі (быў перакладчыкам пры паходнай канцылярыі Напалеона І). У гэтым шлюбе ў Ганны нарадзілася дачка Мацільда. З 1851 года Дунін-Вансовіч жыла ў Парыжы, яе салон лічыўся адным з самых бліскучых у часы Другой імперыі.

Thumb
Летняя сядзіба ў Беразіне

Каля 1858 года пабудавала летнюю сядзібу ў Беразіне ў стылі позняга класіцызму.

У 1897 годзе ў Парыжы былі апублікаваны ўспаміны графіні (Memoires de la comtesse Potocka (1794—1820), publies par Casimir Strienski. Paris. 1897). У іх графіня Патоцкая (выдавец вывеў аўтара пад прозвішчам, якое яна насіла ў апісаны ў мемуарах перыяд) расказвае пра Напалеона I і Аляксандра I, а таксама малюе цікавыя партрэты імператрыцы Марыі-Луізы, маршала Мюрата, Паліны Баргезэ, маркізы Суза, Талейрана, герцага Басана, вялікага князя Канстанціна, Навасільцава, князя Юзафа Панятоўскага, графіні Валеўскай і інш.

«Гэта было ў 1812 годзе. Я толькі што прачытала незвычайныя мемуары маркграфіні Байрэйцкай, з’яўленне якіх, паводле слоў Напалеона, азначала сабой другую Іену для Брандэнбургскага дому: столькі паскудства і звадак раскрыла гэта кніга. Я была тады вельмі маладая, і мною авалодала жаданне запісваць свае ўспаміны па меры таго, як я буду старыцца. Мне здавалася, што я, не выхваляючыся, магу сабраць матэрыялы, значна цікавейшыя, чым тыя, якімі добрая маркграфіня абяссмерціла сваё імя. Такім чынам, я прынялася за справу…»

У сваіх мемуарах Ганна Патоцкая расказвае пра платанічнае каханне да нейкага графа Ф., чыё імя было лёгка разгадана каментатарамі мемуараў. Гэтым чалавекам быў граф Шарль Жазеф дэ Флао, якога некаторыя сучаснікі лічылі пазашлюбным сынам Талейрана. Паводле слоў першага выдаўца мемуараў, Казіміра Стрыенскага, рамантычнае сяброўства Шарля дэ Флао і графіні Патоцкай працягвалася ўсё жыццё, і ён нібы нават прысутнічаў пры яе смерці.

Remove ads

Выява ў кіно

  • «Марыся і Напалеон» (Польшча, 1966) — актрыса Эва Краснадэмбская

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads