Біруце Галдзікас

From Wikipedia, the free encyclopedia

Біруце Галдзікас
Remove ads

Біруце Галдзікас (Marija Birutė Filomena Galdikas; 10 мая 1946, Вісбадэн) — канадскі антраполаг, прыматолаг, этолаг і эколаг літоўскага паходжання, спецыялістка па арангутанам, актывістка руху аховы барнэйскіх арангутанаў.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў сям'і бежанцаў з савецкай з Літвы ў акупаваным саюзнымі войскамі Вісбадэне. Пазней яе сям'я пераехала ў Канаду і атрымала грамадзянства гэтай краіны. Дзіцячыя гады правяла ў Таронта. У каледжы вывучала псіхалогію і біялогію, у 1966 годзе атрымала ступень бакалаўра псіхалогіі і заалогіі ад універсітэта Брытанскай Калумбіі і універсітэта Каліфорніі ў Лос-Анджэлесе. У 1969 годзе стала магістрам антрапалогіі, у 1978 годзе — доктарам[3].

Падчас дактарантуры ў Лос-Анджэлесе пазнаёмілася з легендарным палеантолагам і прыматолагам Луісам Лікі, пад уплывам якога зацікавілася праблемамі арангутанаў на Барнэа. У сваю першую экспедыцыю на гэты востраў Галдзікас адправілася са сваім былым мужам у 1971 годзе. Даследаванні жыцця вышэйшых прыматаў яна праводзіла на працягу 25 гадоў, вялікую частку часу праводзячы ў цяжкіх палявых умовах, жывучы ў бамбукавай хаціне. Галдзікас унесла важны ўклад у стварэнне нацыянальнага парку на аснове запаведніка Танджунг-Пуцінг, які стаў домам для многіх арангутанаў, і асабіста ўдзельнічала ў вяртанні ў дзікую прыроду больш за 150 асобін гэтых жывёл, якія выраслі ў няволі.

Цяпер Біруце Галдзікас з'яўляецца прафесарам Універсітэта Саймана Фрэйзера ў Барнабі (Брытанскай Калумбіі) і экстраардынарным прафесарам Нацыянальнага універсітэта у Джакарце, а таксама ўзначальвае Міжнародны фонд абароны арангутанаў у Лос-Анджэлесе. Яе пяру належыць некалькі кніг, у тым ліку «Вялікая малпавая адысея» і ўспаміны «Разважанні аб Эдэме» аб гадах, праведзеных на Барнэа. За сваю дзейнасць яна ўдастоена разнастайных узнагарод і прэмій. З 1995 года кавалер Ордэна Канады. У канцы 1990-х гадоў, аднак, яе метады рэабілітацыі арангутанаў сталі падвяргацца крытыцы.

Remove ads

Зноскі

  1. Biruté Galdikas // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q61356138'></a>
  2. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  3. Profile : Biruté Galdikas. Science.ca. Праверана 19 студзеня 2014.(недаступная спасылка)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads